Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец узначаліў набажэнства Мукі Пана
Святы Айцец
29.03.2013 23:25

29 сакавіка, у Вялікую пятніцу, папа Францішак узначаліў у базыліцы св. Пятра ў Ватыкане набажэнства Мукі Пана. «Вялікая пятніца, якую перажываем у Год веры з новым Наступнікам Пятра, можа стаць пачаткам новага жыцця», — адзначыў у гаміліі прапаведнік Папскага дома айцец Раньера Канталамеса.

У адпаведнасці з традыцыяй гамілію ў гэты дзень прамаўляў не Пантыфік, а прапаведнік Папскага дома. Па словах святара, сёння магчыма «прыняць найважнейшае рашэнне свайго жыцця: паверыць, што Езус памёр за нашы грахі і ўваскрос для таго, каб нас апраўдаць». Гэта азначае, што ў Хрысце памерлым і ўваскросшым свет дасягнуў сваёй канчатковай мэты, зло і смерць былі назаўсёды пераможаны, хоць гэтага і не бачаць яўна чалавечыя вочы.

Айцец Канталамеса дадаў, што праз адкупленне, якое здзейсніў Хрыстус, пачаўся новы свет — новае неба і новая зямля.

Прапаведнік Папскага дома закрануў таксама тэму евангелізацыі, якая, па яго словах, з’яўляецца не прапагандай, але Божым дарам для свету, каб Божае жыццё ажыўляла ўсіх.

«Гэта ўжо 34-я Вялікая пятніца, калі я прамаўляю гамілію на літургіі Мукі Пана, якую цэлебруе Папа, — адзначыў святар у размове з Ватыканскім радыё. — Але, шчыра кажучы, я хацеў бы замаўчаць, бо гэты Папа адзіным жэстам і двума словамі здольны сказаць больш, чым я ва ўсёй сваёй гаміліі».

Падчас набажэнства Мукі Пана адбылася адарацыя крыжа, выстаўленага перад галоўным алтаром базылікі. Літургія завяршылася святой Камуніяй.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме