Разважанні да Крыжовага шляху з удзелам Папы — пра вострыя праблемы свету |
Святы Айцец |
26.03.2013 13:01 |
Які шлях вядзе да вечнага жыцця? «Езус адказаў на гэтае пытанне, якое палае ў самай глыбіні нашага быцця, прайшоўшы шляхам крыжа», — так пачынаюцца разважанні да Крыжовага шляху, які пройдзе ў Вялікую пятніцу ў рымскім Калізеі з удзелам папы Францішка. Яны былі падрыхтаваны групай ліванскай моладзі і мараніцкім Патрыярхам Антыёхіі Бехарам Раі. 25 сакавіка разважанні з’явіліся на паліцах рымскіх кнігарняў у выглядзе маленькай брашуры, падрыхтаванай Ватыканскім выдавецтвам. Пасланне, якое змешчана ў іх, закранае ўсе катэгорыі людзей. Напрыклад, у І стацыі, дзе гаворка ідзе пра Пілата, узгадваецца пра ўсіх, «хто выкарыстоўвае сваю ўладу для служэння несправядлівасці і таптання чалавечай годнасці і права на жыццё». Адначасова ў бок моцных гэтага свету гучыць заклік, каб «валадарылі ў справядлівасці». (AG) |