Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа і Прэзідэнт Ізраіля абмеркавалі сітуацыю на Блізкім Усходзе
Святы Айцец
30.04.2013 16:08

Папа Францішак абмеркаваў з Прэзідэнтам Ізраіля Шымонам Пэрэсам складаную палітычную і сацыяльную сітуацыю на Блізкім Усходзе. 30 красавіка Пантыфік прыняў ізраільскага палітыка на аўдыенцыі ў Ватыкане.

Затым Шымон Пэрэс сустрэўся з Дзяржаўным сакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, якога суправаджаў арцыбіскуп Дамінік Мамбэрці, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

Як інфармуе Ватыканскае радыё, падчас перамоваў была выказана надзея на хуткае ўзняцце перагавораў паміж ізраільцянамі і палесцінцамі, каб «дзякуючы адважным рашэнням і адкрытасці з абодвух бакоў, а таксама падтрымцы міжнароднай супольнасці, можна было дасягнуць пагаднення, якое б паважала законныя памкненні абодвух народаў і так паспрыяла ўстанаўленню міру і стабільнасці ў рэгіёне». Таксама Папа і Прэзідэнт Ізраіля абмеркавалі пытанне статусу Ерузалема. Была выказана асаблівая заклапочанасць канфліктам, які ахапіў Сірыю і для вырашэння якога было пажадана палітычнае рашэнне, якому адпавядае логіка прымірэння і дыялога.

Папа Францішак і Шымон Пэрэс абмеркавалі некаторыя пытанні, звязаныя з адносінамі паміж Ізраілем і Святым Пасадам, а таксама паміж дзяржаўнымі ўладамі і мясцовымі каталіцкімі супольнасцямі. Акрамя таго, быў высока ацэнены прагрэс, дасягнуты ў рамках працы Двухбаковай рабочай камісіі, што займаецца распрацоўкай пагаднення па пытаннях, якія ўяўляюць агульны інтарэс.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме