Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Касцёл Святой Зямлі спадзяецца на ізраільска-палесцінскія перамовы аб міры
23.01.2013 12:09

Прэзідэнт Палесціны Махмуд Абас — найбольш умеркаваны палесцінскі лідар, які адмаўляе насілле, і новы ўрад Ізраіля павінен выйсці яму насустрач. Такую думку выказаў дапаможны біскуп лацінскага Патрыярхату Ерузалема Уільям Шомалі. Зараз у Ізраілі праходзяць выбары ў парламент.

У размове з парталам Vatican Insider іерарх адзначыў, што Касцёл на Святой Зямлі не губляе надзею на ўзнаўленне перамоваў аб міры паміж Ізраілем і Палесцінай. Гэтыя перамовы былі спынены пасля таго, як Махмуд Абас запатрабаваў спыніць пасяленне яўрэяў на палесцінскіх тэрыторыях, якое падтрымліваў сённяшні прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху.

«Ізраіль павінен скарыстацца гістарычнай нагодай да перамоваў», — дадаў біскуп Уільям Шомалі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.