Хрысціяне Святой Зямлі спадзяюцца на дапамогу Папы ва ўсталяванні міру |
16.04.2013 11:29 |
Папа Францішак, хоць і не бываў на Святой Зямлі, добра ведае сітуацыю хрысціянскай дыяспары з Блізкага Усходу, — адзначыў Патрыярх Ерузалема арцыбіскуп Фуад Туаль. Іерарх нагадаў, што ў бытнасць кардыналам сённяшні Пантыфік атачаў вялікім клопатам блізкаўсходніх хрысціян у Буэнас-Айрэсе. Арцыбіскуп Туаль пазнаёміўся з будучым Пантыфікам, калі два гады таму наведваў палесцінскую дыяспару ў Аргенціне. Іерарх спадзяецца, што Папа пажадае наведаць Святую Зямлю, падобна як і яго папярэднікі. Акрамя гэтага, дадае Патрыярх, новаабраны Пантыфік вядомы як «Папа бедных», а на Блізкім Усходзе, асабліва ў Сірыі, сёння многія людзі пакутуюць ад беднасці. (AG) |