Абранне новага Папы — радасць таксама для аргенцінскіх іўдзеяў |
21.03.2013 08:06 |
Абранне арцыбіскупа аргенцінскай сталіцы Папам выклікала радасць не толькі ў католікаў, але і ў прадстаўнікоў іншых рэлігій у гэтай краіне, асабліва іўдзеяў. Прадстаўнікі іўдаізму спадзяюцца, што новы кіраўнік Каталіцкага Касцёла паспрыяе большаму разуменню паміж рэлігіямі. Абрагам Скорка, рэктар аргенцінскай семінарыі для рабінаў і сябар сённяшнага Пантыфіка, у 2010 г. разам з кардыналам Хорхе Марыа Берголіа выдаў кнігу «Sobre el cielo y la tierra» («Пра неба і зямлю»). Таксама рабін напісаў уступ да кнігі «Езуіт. Размовы з кардыналам Хорхе Берголіа. Біяграфія і гісторыя». Кніга пабудавана на інтэрв’ю, якія бралі ў будучага Папы журналісты. (AG) |