Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
Святы Айцец
20.03.2013 19:36

20 сакавіка Святы Айцец Францішак сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Сустрэча прайшла ў Дзяржсакратарыяце Ватыкана. Учора Мітрапаліт Іларыён разам з дэлегацыяй РПЦ прысутнічаў на цырымоніі інаўгурацыі Папы.

Як паведамляе сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт перадаў Пантыфіку цёплыя прывітанні і ўдзячнасць за малітвы ад Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, дадаўшы, што кіраўнік Рускай Праваслаўнай Царквы ўважліва сачыў за абраннем і інаўгурацыяй Святога Айца. Таксама іерарх падарыў Папу кнігу Патрыярха «Свабода і адказнасць» на іспанскай мове. Пантыфік перадаў самыя шчырыя пажаданні кіраўніку РПЦ.

Мітрапаліт Іларыён расказаў папу Францішку пра жыццё і служэнне Рускай Праваслаўнай Царквы, выказаўшы надзею, што пры новым Пантыфікаце будуць замацаваны добрыя зрухі, якія пазначыліся ў адносінах дзвюх Цэркваў пры папу Бэнэдыкце XVI. Іерарх адзначыў, што Маскоўскі Патрыярхат надае вялікае значэнне развіццю адносін з Касцёлам, у прыватнасці, у сферы сацыяльнага служэння, дапамогі бедным, у справе абароны пераследаваных.

Таксама Мітрапаліт Іларыён выказаў надзею, што пры новым Пантыфікаце будуць знойдзены шляхі да вырашэння праблем, якія існуюць у адносінах паміж дзвюма Цэрквамі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме