Мітрапаліт Іларыён да Святога Айца: няхай перамога Хрыста ўмацоўвае нашы сэрцы |
02.04.2013 12:55 |
Віншаванне з Вялікаднем Святому Айцу Францішку і іншым кіраўнікам хрысціянскіх Цэркваў накіраваў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапаліт Іларыён. «Ад усёй душы віншую Вас са „святам святаў і ўрачыстасцю з урачыстасцяў“ — Светлым Уваскрасеннем з памерлых Пана нашага Езуса Хрыста словамі пасхальнага прывітання: „Хрыстус уваскрос!“» — піша праваслаўны іерарх. «У сучасным свеце, пасярод пакутаў і стратаў, нам падорана надзея ў Хрысце, які перамог смерць і тленнасць „хвалою Айца“ (пар. Рым 6, 4), — адзначаецца ў пасланні, тэкст якога прыводзіць сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. — Няхай перамога Хрыста ўмацоўвае нашы сэрцы і дапамагае супрацьстаяць дзеянню граху ў навакольным свеце». (AG) |