Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Старшыня Папскай рады па справах сям’і сустрэўся з Мітрапалітам Іларыёнам |
Рымская курыя
|
20.03.2013 12:54 |
19 сакавіка старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья сустрэўся са старшынёй Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату Мітрапалітам Іларыёнам. Дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы на чале з Мітрапалітам прабывае ў Апостальскай Сталіцы з нагоды інаўгурацыі папы Францішка, што прайшла ўчора.
Як паведамляе сайт Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, арцыбіскуп Палья і Мітрапаліт Іларыён абмеркавалі шэраг пытанняў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку сучаснае разуменне інстытуту сям’і ў Еўропе і свеце, неабходнасць абароны традыцыйных сямейных каштоўнасцяў перад абліччам нарастаючай пагрозы іх дэвальвацыі.
Абмяркоўваліся таксама шляхі супрацоўніцтва Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы ў сферы сацыяльнага служэння і клопату аб бедных. Быў пазначаны папярэдні план канферэнцый і круглых сталоў, прысвечаных гэтым тэмам. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.