Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Вене заснавана «Аўстрыйскае таварыства Эдыты Штайн» |
18.10.2012 20:00 |
Мэта таварыства — развіццё філасофскай, адукацыйнай і духоўнай спадчыны святой, апякункі Еўропы Эдыты Штайн. Вывучаць спадчыну кармэлітанкі сябры таварыства плануюць у навуковым і грамадскім дыскурсе.
Падчас першай нарады ў кляштары кармэлітаў у Вене-Доблінгу быў выбраны прэзідэнт таварыства. Ім стала генеральны сакратар Венскай каталіцкай Акадэміі Элізабет Маер. Віцэ-прэзідэнтам выбраны Раберта Марыя Пірасту, прыёр кармэліцкага канвэнту ў Вене. Для працы таварыства быў створаны таксама навукова-кансультатыўны савет. Сюды ўвайшлі даследчык рэлігійнай філасофіі з Дрэздэна праф. Ганна-Барбара Герл-Фальковіц, а таксама даследчык сацыяльнай этыкі з Вены праф. Інгеборг Герда Габрыель, якія пацвердзілі сваё жаданне працаваць у гэтым савеце. Таварыства Эдыты Штайн хоча прысвяціць сябе ў першую чаргу паразуменню пакаленняў, народаў і ўзмацненню еўрапейскай ідэнтычнасці. Таварыства будзе імкнуцца да дыялога, у якім правы і каштоўнасці чалавека будуць прызнавацца ў сваёй фундаментальнасці, незалежна ад існуючых межаў і нацыянальных, рэлігійных, палітычных або эканамічных адрозненняў. Таварыства мае за мэту паглыбленне і пашырэнне хрысціянска-іудзейскага дыялога на аснове інтэлектуальнай і духоўнай спадчыны Эдыты Штайн, — гаворыцца ў прэс-рэлізе таварыства. Як паведамляе каталіцкае агенцтва Аўстрыі са спасылкай на членаў таварыства, у далейшых планах суполкі — правядзенне так званых «Дзён Эдыты Штайн» у Кармэлі ў Вене. Сустрэчы будуць праходзіць раз на месяц і будуць прысвечаны паглыбленню ведаў пра жыццё і навучанне Эдыты Штайн. Падрабязная інфармацыя — на сайце Таварыства. (JLS) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.