Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Раратні ранак у Друі |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
05.12.2012 15:38 |
Вокны памарыянскага кляштара свецяцца з самага ранку — сёстры-эўхарысткі Наталля Арлянковіч SJE і Ганна Нізавес SJE, якія служаць у Друі, ужо на кухні. Яны рыхтуюць сняданак для дзетак і моладзі, якія прымаюць удзел у раратняй Імшы…
Раратнія святыя Імшы ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Друі (Мёрскі дэканат) збіраюць на малітве вялікую колькасць вернікаў, значная частка з якіх, нягледзечы на ранні час, — гэта дзеці і моладзь. Пасля Імшы па запрашэнні сясцёр яны прыходзяць у кляштар на ранішні пасілак, пасля якога з новымі сіламі выпраўляюцца на вучобу ў школу. Дзеці на кожную раратную Імшу прыносяць «зорачкі», якія пакідаюць потым ля алтара — нібы асвятляючы шлях да сваіх сэрцаў Езусу, які павінен прыйсці неўзабаве, і чакаючы з’яўлення галоўнай зоркі — бэтлеемскай. Малітва ў гонар Панны Марыі, раратняя Імша, распачынаецца працэсіяй, у якой разам з дзецьмі ўдзельнічаюць усе прысутныя вернікі. Гэтая працэсія з’яўляецца сімвалам нашай зямной пілігрымкі да сустрэчы з Хрыстом, дзе Найсвяцейшая Панна Марыя — Ранішняя Зорка — дапамагае нам і апякуецца намі на шляху да збаўлення. кс. Сяргей Сурыновіч |
Фотарэпартаж |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.