У Друі сёстры вучаць дзяцей-сірот гасціннасці і дамаводству |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія |
08.02.2013 13:00 |
Вядома, каб прыгатаваць ежу, патрэбны прадукты. Грошы для набыцця іх сёстры Наталля і Ганна выдаткоўваюць з уласнага бюджэту. Але пры яго мізэрнасці рабіць гэта нялёгка. Таму ім, як кажуць, дарагая любая дапамога, якую атрымліваюць ад людзей. Вось і днямі яны разам з групай выхаванцаў дзіцячага дома з радасцю сустракалі прадстаўнікоў дабрачыннага таварыства «Карытас» браслаўскай парафіі, якія перадалі сёстрам для правядзення заняткаў па дамаводстве прадукты ад мясцовых прадпрымальнікаў. Гаспадары пачаставалі гасцей яшчэ цёплым пірагом і тут жа за сталом склалі меню абеду, які прыгатуюць з прывезеных прадуктаў. Тамара Пашкевіч, braslav-star.by ![]() |