| У Браславе людзі з абмежаванымі магчымасцямі змогуць уладкоўвацца на працу ў паліграфічную майстэрню | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 09.04.2013 12:33 | 
| 
 У Цэнтры дзённага прабывання маладых інвалідаў у г. Браслаў арганізавана праца паліграфічнай міні-майстэрні. Ініцыятарамі гэтага сталі спецыялісты Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна, на базе якога ў чэрвені 2009 года адчынілася аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага прабывання маладых інвалідаў. 4 красавіка 2013 года каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пры фінансавай падтрымцы нямецкай дабрачыннай каталіцкай арганізацыі «Renovabis» падарыла цэнтру камп’ютар, а таксама абсталяванне і матэрыялы, неабходныя для дзейнасці паліграфічнай майстэрні. Цяпер перад маладымі людзьмі з асаблівасцямі ў развіцці стаіць задача — авалодаць прафесійнымі навыкамі, неабходнымі для працы ў так званай малой паліграфічнай вытворчасці па вырабе блакнотаў, брашур, буклетаў, а таксама па аказанні паслугаў ксеракапіявання і ламінавання. Антаніна Палінская | 
| Фотарэпартаж | 












 Няма нічога больш высакароднага, чым даць магчымасць людзям з абмежаваннямі жыць без абмежаванняў. Адным з самых важных элементаў самарэалізацыі чалавека з’яўляецца працоўная дзейнасць. Магчымасць працаўладкавацца з’явіцца ў маладых інвалідаў Браслава.
Няма нічога больш высакароднага, чым даць магчымасць людзям з абмежаваннямі жыць без абмежаванняў. Адным з самых важных элементаў самарэалізацыі чалавека з’яўляецца працоўная дзейнасць. Магчымасць працаўладкавацца з’явіцца ў маладых інвалідаў Браслава. для друку
 для друку
