Гомельскі «Карытас» распачаў працу па іпатэрапіі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
10.04.2013 13:11 |
Дзіцячая вёска-хоспіс для сірот-інвалідаў у Гомелі была адкрыта ў маі 2011 г. Будаўніцтва дзіцячага хоспіса рэалізавала рэлігійная місія «Дабрачыннае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі на ахвяраванні міжнародных і мясцовых спонсараў. Рэгулярныя заняткі іпатэрапіяй дазваляюць атрымаць добрыя вынікі ў фізіялагічным, інтэлектуальным і псіхалагічным развіцці дзяцей-інвалідаў. Як адзначае сайт гомельскай парафіі, ужо пасля адзінкавых прагулак на конях у трох дзяцей заўважылі паляпшэнне настрою, эмацыйны ўздым, павелічэнне жыццёвай актыўнасці, жаданне дзейнічаць, гуляць, размаўляць. Заняткі па іпатэрапіі праводзіць па дамове прыватны конны клуб. Нагадаем, пра жаданне распачаць працу па іпатэрапіі члены гомельскага «Карытас» распавялі на падвядзенні вынікаў працы 2012 года. Рэалізацыя ініцыятывы не прымусіла сябе доўга чакаць. (SZh) ![]()
|