Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гомельскі «Карытас» збіраецца распачаць працу па іпатэрапіі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
31.01.2013 14:19

У 2013 годзе гомельскае аддзяленне дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» збіраецца распачаць працу па іпатэрапіі ў гомельскай дзіцячай вёсцы-хоспісе. Іпатэрапія перакладаецца як «лячэнне канём» ці пры дапамозе каня. Гэта форма лячэбнай фізкультуры, прызначаная для дарослых і дзяцей, якім неабходна фізічная, псіхасацыяльная і асобасная рэабілітацыя і адаптацыя.

Пра свае планы члены гомельскага «Карытас» распавялі на падвядзенні вынікаў працы 2012 года. Як паведамле сайт Гомельскай парафіі, таксама ў планах на сёлетні год — далейшая дапамога Прыбыткаўскаму хоспісу, працяг праграмы «Зносіны без межаў» (бясплатныя курсы па вывучэнню жэставай мовы) і арганізацыя працы валанцёраў.

Дзіцячая вёска для сірот-інвалідаў у Гомелі была адкрыта ў маі 2011 г. Будаўніцтва дзіцячага хоспіса рэалізавала рэлігійная місія «Дабрачыннае таварыства Карытас» Пінскай дыяцэзіі на ахвяраванні міжнародных і мясцовых спонсараў.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.