| У Браславе разважалі над духоўным кіраўніцтвам | 
| Беларусь - Віцебская дыяцэзія | 
| 18.09.2012 14:24 | 
| 
 На падставе фрагментаў Святога Пісання святар прэзентаваў розныя аспекты духоўнага кіраўніцтва, якое ў першую чаргу звязана з дзейнасцю Духа Святога. Падчас канферэнцыі ўвага таксама была звернута на аспект кіраўніцтва ў сужэнстве і сям’і.  Другой важнай часткай сустрэчы стала малітва ў атмасферы маўчання і цішыні, а таксама магчымасць індывідуальных размоў і споведзі.  У сустрэчы прынялі ўдзел каля 20 чалавек з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.  Кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS  | 
| Фотарэпартаж | 












 З 14 па 16 верасня 2012 г. у кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе адбылася чарговая сустрэча Школы духоўнай фармацыі на тэму «Духоўнае кіраўніцтва». Сустрэчу правёў а. Станіслаў Памыкала SI, рэкалекцыяніст і духоўны кіраўнік.
З 14 па 16 верасня 2012 г. у кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе адбылася чарговая сустрэча Школы духоўнай фармацыі на тэму «Духоўнае кіраўніцтва». Сустрэчу правёў а. Станіслаў Памыкала SI, рэкалекцыяніст і духоўны кіраўнік.  для друку
 для друку
