У Браславе разважалі над духоўным кіраўніцтвам | Друк |
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
18.09.2012 14:24

З 14 па 16 верасня 2012 г. у кляштары сясцёр эўхарыстак у Браславе адбылася чарговая сустрэча Школы духоўнай фармацыі на тэму «Духоўнае кіраўніцтва». Сустрэчу правёў а. Станіслаў Памыкала SI, рэкалекцыяніст і духоўны кіраўнік.

На падставе фрагментаў Святога Пісання святар прэзентаваў розныя аспекты духоўнага кіраўніцтва, якое ў першую чаргу звязана з дзейнасцю Духа Святога. Падчас канферэнцыі ўвага таксама была звернута на аспект кіраўніцтва ў сужэнстве і сям’і.

Другой важнай часткай сустрэчы стала малітва ў атмасферы маўчання і цішыні, а таксама магчымасць індывідуальных размоў і споведзі.

У сустрэчы прынялі ўдзел каля 20 чалавек з розных куткоў Віцебскай дыяцэзіі, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Наступная сустрэча пройдзе 28–28 кастрычніка і правядзе яе кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS.

Кс. Тадэвуш Дабравольскі SDS

 
© 2003-2024 Catholic.by