Задумайся над сваім жыццём |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
11.01.2017 08:46 |
У першым фільме па «Хроніках Нарніі» Клайва Льюіса ёсць вядомая сцэна, дзе Люсі амаль заснула пад гранне фаўна на дудачцы, што магло прывесці да бяды, але схамянулася, на долю секунды ўбачыўшы ў агні каміна львіную галаву. Фаўн жа расплакаўся ад шкадавання за свой намер выдаць Люсі Снежнай каралеве. Якое ж аблічча можам убачыць мы, знясіленыя грахом, сонныя ад калыханак, якія спяваем свайму сумленню?
|