У Евангеллі няшмат звестак аб жыцці некаторых апосталаў, як, напрыклад, 
аб Філіпу, Барталамеі, аб Якубе Алфеі альбо Сымоне Кананіце. Таксама не 
знойдзем ў Бібліі інфармацыі аб заканчэнні іх жыцця, акрамя, можа, 
традыцыі (інакш людскіх пагалоскаў), дзякуючы якой можна даведацца, што 
некаторыя з іх загінулі на тэрыторыі сучаснай Турцыі, некаторыя ў 
Эфіопіі альбо ў Індыі. Ці ж з гэтага можна зрабіць выснову аб тым, што 
жыццё гэтых «нягучных» апосталаў было менш важнае за жыццё іншых, больш 
слынных — Пятра, Яна альбо Паўла?