Без тлумачэнняў |
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч |
18.06.2015 11:01 |
Бываюць хвіліны, калі пачынаю пералічваць (ці хтосьці паслужліва падказвае), колькі я зноў не паспела і не зрабіла. І з кожным новым пунктам сыходжу ўсё ніжэй і ніжэй па прыступках суму. Ад высокага і лёгкага да цяжкога і беспрасветнага. Адчай недзе на дне ўжо гатовы схапіць сваю ахвяру. Змрочны вобраз марнавання часу. Мы – не тое, што мы не паспелі, мы – тое, што зрабілі з любоўю. Той самай, мера якой – любоў без меры, з любоўю да Бога. Тэрэса Клімовіч |