Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рубрыка Ватыканскага радыё

Развянчанне міфаў у сферы адносін паміж Касцёлам і светам, адказы на спрэчныя гістарычныя пытанні, аналіз «чорных легенд» вакол Касцёла — галоўная мэта рубрыкі Ватыканскага радыё. Стваральнікі рубрыкі, адказваючы на спрэчныя гістарычныя пытанні, будуць абапірацца на кнігі шматлікіх даследчыкаў і апалагетаў Касцёла. Матэрыялы будуць выходзіць кожны аўторак у тэкставым і аўдыёфармаце.



«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці сапраўды існуе Cвяты Грааль?
09.05.2012 11:05

Калі існуе тэма, якая чырвонай лініяй прасяквае большасць апавяданняў аб касцёльных сакрэтах, то гэта тэма Святога Грааля. На працягу амаль 800 гадоў ён з’яўляецца дасканалым сімвалам вялікай, вечнай таямніцы, якую людзі імкнуцца пазнаць. Аб гэтым мы пагаворым у сённяшняй праграме.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Беспамылковы?
02.05.2012 12:43

У 1870 г. быў прыняты дагмат, які лічыцца самым спрэчным у гісторыі Касцёла — дагмат аб беспамылковасці Папы. Многія часта разумеюць пад гэтым «безграхоўнасць». Аднак гэта не так. Каталіцкі Касцёл, грунтуючыся на Бібліі, навучае, што Папа, дзякуючы асабліваму дару Святога Духа, не можа рабіць памылак у пытаннях веры і маралі, калі існуюць адпаведныя ўмовы.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці асудзіў Касцёл сучаснасць?
30.04.2012 10:04

У віну Пію ІХ часта ставяць «асуджэнне сучаснасці» ў выданым ім у 1864 г. дакуменце пад назвай «Sillabo» — спісу памылковых ідэй і з’яваў новага часу, сярод якіх: лібералізм, атэізм, камунізм, сацыялізм, рэлятывізм. Акрамя таго, дакумент асуджаў «грамадзянскія шлюбы» і адлучаў ад Касцёла лідараў італьянскага нацыянальнага Адраджэння. Што кіравала Папам у прыняці такога рашэння, што ён асудзіў на самой справе і ці лічыў ён сучаснасць памылкай? Аб гэтым мы пагаворым у сённяшняй праграме.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 10 з 10
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.