Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рубрыка Ватыканскага радыё

Развянчанне міфаў у сферы адносін паміж Касцёлам і светам, адказы на спрэчныя гістарычныя пытанні, аналіз «чорных легенд» вакол Касцёла — галоўная мэта рубрыкі Ватыканскага радыё. Стваральнікі рубрыкі, адказваючы на спрэчныя гістарычныя пытанні, будуць абапірацца на кнігі шматлікіх даследчыкаў і апалагетаў Касцёла. Матэрыялы будуць выходзіць кожны аўторак у тэкставым і аўдыёфармаце.



«100 пытанняў – 100 адказаў». Як праходзіць дзень Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё?
08.04.2014 11:41

Мікрафон, цішыня, запіс... Кожны дзень на хвалях Ватыканскага радыё выходзіць 19-хвілінная праграма на беларускай мове. У яе рамках гучаць актуальныя навіны аб дзейнасці Папы і Апостальскай Сталіцы, жыцці Касцёла ў свеце, а таксама тэматычныя рубрыкі. Трэба адзначыць, што супрацоўнікі Беларускай рэдацыі адначасова з’яўляюцца і аўтарамі навін, і рэдактарамі, і дыктарамі, і тэхнікамі, якія мантуюць і рыхтуюць праграму для радыёэфіра. Акрамя таго, яны самастойна размяшчаюць навіны на сайце рэдакцыі і дзеляцца ёй у сацыяльнай сетцы “Facebook”, што дапамагае ў камунікацыі з аўдыторыяй. Усе гэтыя працэсы, канешне, застаюцца нябачнымі для слухачоў, таму сёння мы прыадчынім завесу і пройдзем у “закуліссе” папскай радыёстанцыі, каб пабачыць, як рыхтуюцца і выходзяць у эфір яе радыёпраграмы на беларускай мове.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Турынская плашчаніца: рэліквія ці падробка?
24.03.2014 12:46

Адной з самых таямнічых, але адначасова найбольш навукова даследаваных хрысціянскіх рэліквій з’яўляецца Турынская плашчаніца – льняная тканіна, у якую, магчыма, было загорнута цела Езуса Хрыста пасля Яго мукі і смерці. Навукоўцы, гісторыкі і вернікі да гэтага часу не могуць знайсці дакладнага адказу на пытанні: гэта сапраўды тая самая пахавальная тканіна ці толькі яе сярэднявечная падробка? Лічыць Турынскую плашчаніцу адной з самых галоўных хрысціянскіх рэліквій ці проста сакральнай выявай, хоць і незвычайнай і выключнай?

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Якія выдатныя постаці звязаны з гісторыяй Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё?
19.03.2014 10:02

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё на працягу доўгіх гадоў з’яўляецца сапраўдным ланцугом, які злучае беларускіх вернікаў з цэнтрам Паўсюднага Касцёла. Ужо амаль 65 гадоў дзякуючы яе супрацоўнікам “голас Папы” гучыць на беларускай мове, беларускія вернікі могуць атрымліваць інфармацыю пра дзейнасць Апостальскай Сталіцы і жыццё каталіцкіх супольнасцяў ва ўсім свеце. Акрамя таго, з гісторыяй Беларускай рэдакцыі звязаны лёсы шматлікіх выдатных беларускіх святароў і патрыётаў. Пра іх мы пагаворым сёння.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Як Ватыканскае радыё загаварыла па-беларуску?
11.03.2014 11:31

Ужо на працягу амаль 65 гадоў беларуская мова гучыць на хвалях Ватыканскага радыё. Беларуская рэдакцыя штодзённа перадае словы Папы і апавядае пра жыццё Касцёла ў свеце з самага цэнтру каталіцтва. Сёння яе праграмы можна пачуць на кароткіх хвалях, у дыяпазоне FM (у Рыме і яго ваколіцах), а таксама ў інтэрнэце. Дзейнічае сайт і старонка рэдакцыі ў “Facebook”. На хвалях Першага каналу Беларускага нацыянальнага радыё кожную нядзелю трансліруецца пяціхвілінны агляд асноўных падзей тыдня, падрыхтаваны ў Ватыкане. А як усё пачыналася? Адкуль сярод супрацоўнікаў папскай радыёстанцыі з’явіліся беларусы? Пра гэта мы пагаворым сёння.

 
“100 пытанняў – 100 адказаў”. Што паглядзець беларускаму пілігрыму ў Рыме?
26.02.2014 10:16

Зусім хутка Рым стане месцам пілігрымавання шматлікіх вернікаў з Беларусі. Праз два месяцы, 27 красавіка 2014 г., тут адбудзецца кананізацыя благаслаўлёных Яна ХХІІІ і Яна Паўла ІІ, і ўжо зусім не за гарамі час летняга адпачынку, на працягу якога многія пажадаюць пазнаёміцца са спадчынай Вечнага горада. Рым – гэта сапраўдны горад-музей і, здаецца, кожны камень тут мае сваю цікавую гісторыю. Пра большасць турыстычных аб’ектаў можна знайсці інфармацыю ў адмысловых даведніках, але ёсць сярод іх і тыя, пра якія часам не ведаюць і самыя дасведчаныя гіды. Напрыклад, пра месцы Рыма, звязаныя з Беларуссю і беларусамі. Сёння мы пагаворым пра некаторыя з іх, з надзеяй на тое, што іх наведванне будзе цікавым для пілігрымаў і турыстаў з нашай краіны.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Ці дапамагаюць метады ёгі ў хрысціянскай медытацыі?
05.02.2014 11:02

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў у Еўропе шырока распаўсюджваецца захапленне ўсходнімі духоўнымі практыкамі. Прычын для гэтага шмат: многія нашы сучаснікі нанова “выбіраюць” для сябе рэлігію пасля часоў атэістычнага пераследу ці перарванасці рэлігійных традыцый у сям’і, іншыя шукаюць гармоніі і спакою ва ўмовах хуткага жыццёвага рытму і духоўнай пустыні. Ёсць і тыя, якіх прываблівае клопат аб здаровым целе ва ўсходняй духоўнасці, а таксама тыя, хто звяртаецца да яе, шукаючы невядомага, новага і звышнатуральнага.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Кім былі тры евангельскія мудрацы?
08.01.2014 14:00

Звяртаючыся да вернікаў ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана 6 студзеня 2014 г., Папа Францішак, канешне, нагадаў пра трох мудрацоў з Усходу, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Хрысту. Між іншым, Пантыфік падкрэсліў, што пра іх выдатна распавёў Бэнэдыкт XVI у сваёй кнізе “Дзяцінства Езуса”. Папа на пенсіі – вялікі тэолаг і інтэлектуал нашага часу – напісаў яе на падставе доўгіх даследванняў і асабістых разважанняў, пакінуўшы вернікам каштоўнейшы скарб мудрасці і ведаў. Сёння мы звернемся да гэтай кнігі, каб адказаць на пытанне: кім былі тры евангельскія “мудрацы” або “каралі з Усходу”.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Папа Францішак так цэніць сям’ю?
11.12.2013 12:10

Адной спякотнай студзеньскай раніцай 1929 г. у порце Буэнас-Айрэса прышвартаваўся італьянскі трансатлантычны карабель “Юлій Цэзар”. З яго выйшла элегантная жанчына, на якую немагчыма было не звярнуць увагі: яна вылучалася сярод іншых эмігрантаў шыкоўным паліто з вытанчаным лісім каўнерам. Ён быў без сумніваў цудоўным, але зусім недарэчным для гарачага аргенцінскага лета. Гэтай жанчынай была Роза Берголіа, бабуля будучага Папы Францішка. Выбар яе вопраткі не тлумачыўся залішняй экстравагантнасцю, проста ў падкладку сваёй адзежы яна зашыла грошы, атрыманыя ад продажу сямейнай маёмасці ў Італіі, з дапамогай якіх можна было пачаць новае жыццё ў Аргенціне.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Што апавядаў пра сябе кардынал Хорхе Берголіа?
04.12.2013 08:40

Кардынал Хорхе Берголіа спазняўся на запланаваную сустрэчу з двума італьянскімі журналістамі, якія чакалі пры ўваходзе ў курыю архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс. Зусім нядаўна ён пагадзіўся на вялікае інтэрв’ю, якое павінна было праходзіць у некалькі этапаў. На папярэднія сустрэчы кардынал прыходзіў пунктуальна, але на гэты раз яго нешта затрымала. Журналісты чакалі з хваляваннем.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці быў Аляксандр VI атрутнікам?
13.11.2013 08:41

Гаворачы пра Папу Аляксандра VI Борджыа, нельга пакінуць без увагі абвінавачванні ў фізічнай ліквідацыі яго палітычных апанентаў, уплывовых кардыналаў і ўсіх, хто перашкаджаў яго планам і асабістаму ўзбагачэнню. Паводле “чорнай легенды”, у эпоху Аляксандра VI ватыканскія пакоі, маўляў, ператварыліся ў сапраўдную і жудасную лабараторыю смерці, у якой вырабляліся самыя вытанчаныя атруты: некаторыя дзейнічалі імгненна, а іншыя толькі праз месяц. Маўляў, атручванне стала пры гэтым Папу звычайным спосабам вядзення палітыкі і дасягнення жаданых вынікаў. Ці сапраўды гэта так, мы паспрабуем разабрацца сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Які ўнёсак зрабіў Аляксандр VI на карысць Касцёла?
06.11.2013 08:03

Калі мы чуем імя Аляксандра Борджыа, часцей за ўсё перад намі ўзнікае вобраз карумпаванага, распуснага, прагнага да грошай і ўлады чалавека, наскрось прасякнутага інтрыганцтвам і самымі цяжкімі грахамі. На працягу апошніх праграм мы пачалі даведвацца, што гэта зусім не так. Крок за крокам, праз знаёмства з розным аспектамі жыцця Аляксандра VI, перад намі паўстае вобраз звычайнага манарха эпохі Сярэднявечча, якія меў шмат слабасцяў, але таксама і цнотаў. Італьяна-кубінскі даследчык гісторыі сям’і Борджыа Арэстэ Ферара казаў, што Папа Аляксандр VI “не быў ні містыкам, ні святым; ён меў усе цноты і хібы практычнага чалавека, які імкнуўся да поспеху і рэальнага, а не абстрактнага дабра”. Да гэтага дабра, дарэчы, адносілася таксама і дабро Касцёла, клопат пра якое займала важнае месца ў сэрцы Пантыфіка.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці жадаў Аляксандр VI смерці Саванаролы?
29.10.2013 19:55

Адзін з распаўсюджаных міфаў пра Папу Аляксандра VI Борджыа апавядае аб супрацьстаянні Пантыфіка са славутым фларэнційскім прапаведнікам Джыралама Саванаролай. Апошні абвінавачваў свецкі лад жыцця Папы і раскошу, якой сябе акружылі святары, кардыналы і набліжаныя да папскага двара. За гэта, паводле «чорнай легенды», Аляксандр VI помсціў яму і намагаўся пакараць яго смерцю. Гэта не так. Калі ўважліва прагледзець гісторыю адносін паміж Саванаролай і Папам Борджыа, відавочна, што Пантыфік да апошняга моманту імкнуўся знайсці разуменне з прапаведнікам, прызнаваў яго заслугі ў рэлігійнай сферы і рабіў усё магчымае, каб захаваць яго жыццё.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як разумець адносіны Борджыа і Ваноццы дэі Катанэі?
23.10.2013 11:35

Вядомыя адносіны Аляксандра VI з Ваноццай дэі Катанэі — жанчынай, якая нарадзіла яму трох сыноў і дачку ў той час, калі ён быў яшчэ кардыналам, — даволі часта інтэрпрэтуюцца прадузята і ў вырваным з гістарычнага і культурнага кантэксту святле. На гэтым грунтуюцца абвінавачванні Радрыга Борджыа ў тым, што ён быў распуснікам і акружаў сябе каханкамі, вёў неадпаведнае для кардынала жыццё і плёў інтрыгі, каб схаваць сваю праўдзівую натуру. Канешне, будучы Папа не быў святым чалавекам, меў шмат слабасцяў і грахоў, але вымяраць яго жыццё сучаснымі катэгорыямі не зусім карэктна. Ён быў перш за ўсё чалавекам сваёй эпохі, а калі паглядзець на тагачасныя звычаі, то можна ўбачыць, як бы не дзіўна гэта гучала, абсалютную «звычайнасць» яго паводзінаў.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці падкупаў Борджыа кардыналаў, каб стаць Папам?
09.10.2013 12:18

Адным з распаўсюджаных міфаў, створаных вакол асобы Папы Аляксандра VI, з’яўляецца гісторыя заняцця ім Пасаду св. Пятра. Паводле міфу, ён падкупіў кардыналаў падчас канклаву з мэтай атрымання іх галасоў. Многія даследчыкі ўказваюць на гэты факт, які сёння шырока «вандруе» па кнігах, інтэрнэце і нават кіно. А ці сапраўды ён мае рэальныя падставы? Пра гэта мы пагаворым сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Кім быў насамрэч Аляксандр VI Борджыа? Маладыя гады
01.10.2013 19:54

Гаворачы пра Радрыга Борджыа, будучага Папу Аляксандра VI, часта кажуць, што ён дабіўся высокага стану дзякуючы апякунству з боку свайго дзядзькі — іспанскага кардынала Альфонса дэ Борджыа, які стаў Папам Калікстам ІІІ. Маўляў, сям’я Борджыа — гэта вынаходнікі непатызму, сапраўдны спрут, шчупальцы якога праніклі ва ўсе ключавыя ўстановы Касцёла той эпохі.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 10
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.