Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рубрыка Ватыканскага радыё

Развянчанне міфаў у сферы адносін паміж Касцёлам і светам, адказы на спрэчныя гістарычныя пытанні, аналіз «чорных легенд» вакол Касцёла — галоўная мэта рубрыкі Ватыканскага радыё. Стваральнікі рубрыкі, адказваючы на спрэчныя гістарычныя пытанні, будуць абапірацца на кнігі шматлікіх даследчыкаў і апалагетаў Касцёла. Матэрыялы будуць выходзіць кожны аўторак у тэкставым і аўдыёфармаце.



«100 пытанняў — 100 адказаў». Якім быў насамрэч Папа Аляксандр VI Борджыа?
26.09.2013 12:46

Адной з самых супярэчлівых асобаў у гісторыі Касцёла з’яўляецца Папа Аляксандр VI Борджыа. Калі гаворка заходзіць пра «грахі каталіцтва», то кожны больш-менш адукаваны чалавек адразу ўзгадае пра постаць гэтага Папы. Напэўна, таму ён і з’яўляецца адным з самых вядомых сярэднявечных Рымскіх Пантыфікаў: «грэх заўсёды крычыць, а цнота ціхая». Хто жадае пазнаёміцца з асобай Аляксандра Борджыа, не сустрэне вялікіх цяжкасцяў, каб задаволіць сваю цікаўнасць: пра яго напісаны сотні кніг і зняты дзясяткі фільмаў. Пра папулярнасць асобы гэтага Пантыфіка кажа нават той факт, што нядаўна ён стаў адным з галоўных персанажаў вядомай камп’ютарнай гульні.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Як Хорхе Берголіа распазнаў сваё пакліканне да святарства?
19.09.2013 11:39
16 верасня папа Францішак сустрэўся са святарамі Рымскай дыяцэзіі, біскупам якой ён з’яўляецца. Як часта адбываецца падчас падобных, «сяброўскіх» сустрэчаў, Святы Айцец прамаўляў спантанна, без загадзя падрыхтаванага тэксту. Ён закрануў некаторыя, на яго думку, важныя праблемы, а затым папрасіў святароў задаваць яму пытанні любога кшталту.
 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Касцёл супраць усынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі?
03.09.2013 20:30

На працягу апошніх некалькіх гадоў у шэрагу краін свету гомасексуальныя пары атрымалі права на ўсынаўленне дзяцей. Гэтае «дасягненне» часта разглядаецца як сапраўдны прагрэс чалавецтва, якое ідзе наперад і «ў імя любові» разбурае розныя перашкоды і сярэднявечныя забабоны. Прыхільнікі дадзеных новаўвядзенняў карыстаюцца класічнай стратэгіяй – сцвярджаюць, што праціўнікі ўсынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі звязаны з Каталіцкім Касцёлам і, канешне, іх пазіцыя грунтуецца на веры, традыцыі і вернасці старажытным прынцыпам, якія не маюць нічога супольнага з сучаснай рэальнасцю і рацыянальнасцю.

 
«100 пытанняў – 100 адказаў». Ці прэзерватыў — гэта панацэя ад СНІДу?
16.08.2013 15:02
Вельмі часта ў бок Каталіцкага Касцёла можна пачуць такое абвінавачванне: маўляў, сваёй забаронай на выкарыстанне прэзерватываў ён пагаршае сітуацыю са СНІДам у свеце. Паўсюдна прынята лічыць, што прэзерватывы ў дадзеным пытанні — сапраўдная панацэя. Гэты стэрэатып шырока падтрымліваецца многімі палітыкамі, буйнымі карпарацыямі, грамадскімі дзеячамі і некамерцыйнымі арганізацыямі. Пазіцыя Касцёла імі разгядаецца як «неадказная», «нерэалістычная» і «неэфектыўная».
 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці вінаваты Рым у разрыве Лютэра з каталіцтвам?
08.08.2013 15:04

Існуе такі міф: маўляў, Марцін Лютэр вырашыў разарваць адносіны з каталіцтвам пасля свайго падарожжа у Рым. Нібыта будучы рэфарматар быў настолькі негатыўна ўражаны распустай і злоўжываннямі, якія панавалі ў сэрцы Каталіцкага Касцёла, што больш не мог сябе атаясамліваць з ім. Ці сапраўды гэта так? Паспрабуем разабрацца ў гэтым сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чым славуты першы кардынал ВКЛ?
06.08.2013 16:50

31 ліпеня папа Францішак наведаў галоўную святыню Oрдэна езуітаў – знакаміты рымскі касцёл Найсвяцейшага Імя Езуса, больш вядомы як «Іль-Джэзу». Тут Святы Айцец, які сам з’яўляецца езуітам, меў магчымасць сустрэцца і паразмаўляць са сваімі субратамі, цэлебраваць Эўхарыстыю і памаліцца каля рэліквій св. Ігнацыя Лаёлы. Трэба адзначыць, што касцёл «Іль-Джэзу» з’яўляецца сапраўдным «пантэонам» Таварыства Езуса.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Што сёння можа сказаць католіку Марцін Лютэр?
19.06.2013 10:38

23 верасня 2011 г. адбылася ўнікальная гістарычная падзея — Рымскі Пантыфік наведаў будынак, у якім жыў, вучыўся і працаваў Марцін Лютэр. Гаворка ідзе пра візіт Бэнэдыкта XVI у былы аўгустыніянскі кляштар у Эрфурце. Менавіта тут у перыяд паміж 1501–1511 гг. будучы «айцец Рэфармацыі» правёў час свайго навуковага і духоўнага станаўлення: тут ён вывучаў тэалогію, прыняў святарскае пасвячэнне і цэлебраваў сваю першую святую Імшу. Будынак былога кляштара ў Эрфурце з’яўляецца важным месцам для гісторыі Рэфармацыі і, канешне, для кожнага лютэраніна і пратэстанта.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». На што абапіраецца вера Касцёла ў існаванне чыстца?
12.06.2013 11:23

Для многіх людзей застаецца загадкай навучанне Каталіцкага Касцёла пра чысцец. Часта ўзнікаюць пытанні, што гэта такое і адкуль паходзяць веды пра яго існаванне. Адны лічаць чысцец асобным месцам, на падабенства таго, якое прадставіў у сваёй «Боскай камедыі» Дантэ Аліг’еры, другія лічаць яго праклёнам ці пакараннем, трэція бачаць у ім усяго толькі неабгрунтаваную выдумку, падставаў для якой у Святым Пісанні няма.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці верыць Касцёл у існаванне іншапланецян?
04.06.2013 23:41

Адной з тэмаў, якой часта спекулююць аматары сенсацый, з’яўляецца існаванне пазазямных істот, якія нібыта час ад часу наведваюць зямлю і ўступаюць у кантакт з людзьмі. Апавяданні пра існаванне далёкіх касмічных цывілізацый і іншапланецян даўно спадарожнічаюць жыццю чалавека. Яны пачалі масава з’яўляцца напрыканцы ХІХ ст. і прыкладна з 1940-х гг. шырока ўвайшлі ў літаратуру, кіно, тэлебачанне, мастацтва. Часам пра прышэльцаў і «лятаючыя талеркі» гавораць з гумарам, часам правакацыйна, а часам вельмі сур’ёзна. У сувязі з гэтым узнікае пытанне: а што Касцёл думае на гэты конт? Адказаць на яго мы паспрабуем сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Якія біблійныя карані мае святарскі цэлібат?
29.05.2013 14:39

Як можа чалавек жыць без сям’і і назаўсёды адмовіцца ад сужэнскіх адносін? Такія пытанні, якія датычаць святарскага цэлібату, узнікалі і будуць узнікаць заўсёды. Сённяшняя эпоха не з’яўляецца выключэннем. Чым больш нашы грамадствы становяцца секулярызаванымі, тым больш дысцыпліна цэлібату становіцца ім незразумелай. У Евангеллі паводле Мацвея (Мц 19, 11) Езус папярэджваў, што «не ўсе разумеюць гэтае слова, але тыя, каму дадзена».

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Касцёл асуджае гараскопы?
21.05.2013 22:08

Адным з распаўсюджаных элементаў сучаснай культуры з’яўляецца вера ў астралогію. Большасць газет, тэлеканалаў і радыёстанцый абавязкова пакідаюць у сваім штодзённым раскладзе месца на тое, каб пазнаёміць аўдыторыю з «парадамі зорак». Часта нават ад ахрышчаных людзей можна пачуць, што «ў гараскопах няма нічога кепскага». Здараецца, што астралогію змешваюць з хрысціянствам і кажуць: раз Бог стварыў зоркі, значыць надзяліў іх уладай уплываць на паводзіны і лёс чалавека. Аднак Касцёл заўсёды рашуча асуджаў і працягвае асуджаць гараскопы. Чаму? Адказаць на гэтае пытанне мы паспрабуем сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму за аборт — экскамуніка, а за забойства — не?
15.05.2013 08:59

Гартаючы Кодэкс кананічнага права Каталіцкага Касцёла, можна заўважыць цікавую рэч. У раздзеле, прысвечаным пакаранням за злачынствы супраць жыцця і свабоды чалавека, адзначаецца, што за забойства і аборт прадугледжаны розныя кары. Паводле Кодэкса, «таго, хто здзяйсняе забойства», трэба караць пэўнымі санкцыямі, а той, хто здзяйсняе аборт, «падлягае экскамуніцы па загадзя вынесенаму судоваму рашэнню». Фармулёўка «па загадзя вынесенаму судоваму рашэнню» азначае, што экскамуніка, адлучэнне ад Касцёла, наступае па факце здзяйснення злачынства.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Што значаць словы «кожная ўлада паходзіць ад Бога»?
09.05.2013 10:09

Для многіх хрысціян з’яўляюцца не да канца зразумелымі словы св. Паўла «ўсякая ўлада ад Бога». Ці можна пагадзіцца з гэтым выказваннем? Ці сапраўды ад Бога былі Сталін і Гітлер і многія іншыя крывавыя і несправядлівыя дыктатары? Цікава, што свае словы пра неабходнасць падпарадкавання ўладам і шанавання іх св. Павел пісаў у часы пераследу з боку імператара Нерона. Няўжо Апостал заклікаў падпарадкоўвацца таксама і гэтаму тырану, які вінаваты ў смерці многіх хрысціян? Што ён хацеў сказаць вызнаўцам Хрыста? Пра гэта мы пагаворым сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». Ці існавала Бэтлеемская зорка і што яна кажа для нашай веры?
01.05.2013 17:14

Адным з хрысціянскіх сімвалаў, які шырока абмяркоўваецца навукоўцамі на працягу многіх стагодзяў, з’яўляецца Бэтлеемская зорка. Існуе шмат розных гіпотэз адносна яе прыроды: некаторыя лічаць яе звышнатуральнай з’явай ці проста вобразам, іншыя, наадварот, шукаюць пацвярджэння сапраўднасці касмічнага феномену, які адбыўся каля 2000 гадоў таму. Што гэта была за зорка? Ці існавала яна на самой справе? Што яна кажа для нашай веры? Адказаць на гэтыя пытанні мы паспрабуем сёння.

 
«100 пытанняў — 100 адказаў». За што папа Францішак любіць Шагала?
23.04.2013 16:31

Мы ведаем шмат цікавых фактаў з жыцця папы Францішка. Напрыклад, што ён з’яўляецца балельшчыкам аргенцінскага футбольнага клуба, любіць лятаць эканом-класам і карыстацца грамадскім транспартам, наведвае прытулкі для бедных і турмы. Але па-за ўвагай застаўся яшчэ адзін цікавы момант, які, між іншым, лучыць яго з Беларуссю. Менавіта аб ім мы паразмаўляем сёння.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 10
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.