Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«100 пытанняў — 100 адказаў». Чаму Касцёл супраць усынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі?
Рубрыка Ватыканскага радыё
03.09.2013 20:30

На працягу апошніх некалькіх гадоў у шэрагу краін свету гомасексуальныя пары атрымалі права на ўсынаўленне дзяцей. Гэтае «дасягненне» часта разглядаецца як сапраўдны прагрэс чалавецтва, якое ідзе наперад і «ў імя любові» разбурае розныя перашкоды і сярэднявечныя забабоны. Прыхільнікі дадзеных новаўвядзенняў карыстаюцца класічнай стратэгіяй – сцвярджаюць, што праціўнікі ўсынаўлення дзяцей гомасексуальнымі парамі звязаны з Каталіцкім Касцёлам і, канешне, іх пазіцыя грунтуецца на веры, традыцыі і вернасці старажытным прынцыпам, якія не маюць нічога супольнага з сучаснай рэальнасцю і рацыянальнасцю.

Канешне, гэта не так. Супраць выхавання дзяцей у гомасексуальных асяродках выступае не толькі Каталіцкі Касцёл. Падобнай пазіцыі прытрымліваюцца прадстаўнікі іншых рэлігій, многія ўрачы, навукоўцы, інтэлектуалы і нават многія гомасексуалісты, якія, кіруючыся здаровым розумам, прызнаюць, што найлепшым асяродкам для выхавання дзяцей з’яўляецца сям’я, у якой ёсць бацька і маці.

Адным з аргументаў на карысць легалізацыі ўсынаўлення гомасексуальнымі парамі з’яўляецца іх права мець дзяцей і любіць іх. Маўляў, гомасексуалісты таксама людзі, якія маюць права на шчаслівае жыццё і могуць адарыць дзіця часам яшчэ большай любоўю, чым некаторыя гетэрасексуальныя сем’і. Канешне, любіць дзіця можна незалежна ад сексуальнай арыентацыі. Аднак дзіцяці, для таго, каб гарманічна і рознабакова развівацца, неабходна не толькі быць любімымі, але яму неабходна асаблівая любоў: любоў таты і маці.

Вядома, што сям’я, заснаваная на сужэнстве паміж мужчынам і жанчынай, з’яўляецца самым стабільным і найбольш спрыяючым развіццю дзіцяці асяроддзем.

Даследванні ў галіне псіхалогіі і сацыялогіі пацвярджаюць, што дзеці развіваюцца лепш, маючы і бацьку, і маці, якія граюць розныя і ўзаемадапаўняльныя ролі ў іх жыцці. Гэтая ўзаемадапаўняльнасць і выхаваўчае ўзаемадзянне з’яўляюцца фундаментальна важнымі для росту дзіцяці і развіцця яго асабовасці. Развіццё дзіцяці, пачуццё ўласнай годнасці і вера ў сябе залежаць ад гэтай узаемадапаўняльнасці і ўзаемадзення.

Італьянскі псіхааналітык і святар кс. Тоні Анатрэла, які з’яўляецца дарадчыкам Папскай рады па справах сям’і, пацвердзіў, што “дзіця мае патрэбу ў мужчыне і жанчыне для таго, каб сфарміравацца эмацыянальна”, і “несправядліва лічыць, што яму дастаткова толькі адчуваць сябе любімым для развіцця”. “Дзіця мае патрэбу ў асобах мужчыны і жанчыны, бацькі і маці, каб належна развівацца”, — адзначыў ён у інтэрв’ю агенцтву “Zenit”.

Аднак часта, каб гарантаваць правы гомасексуальных параў, у ахвяру праносяцца правы дзяцей. Паводле старшыні Папскай рады па справах сям’і арцыбіскупа Пальі «ўсынаўленне дзяцей гомасексуалістамі ператварае дзяцей у тавар». Дзеці ў дадзеным выпадку становяцца нявіннымі ахвярамі не толькі пачуццяў дарослых, але таксама і іх жаданняў, якія не могуць спыніць нават відавочныя факты.

У адным з дакументаў Кангрэгацыі Веравучэння, апублікаваным пад назвай “Заўвагі адносна праектаў легалізацыі саюзаў паміж асобамі з гомасексуальнай арыентацыяй”, сцвярджаецца: “Як паказвае досвед, адсутнасць палавой біпалярнасці стварае перашкоды для нармальнага развіцця дзяцей, уключаных у асяроддзі такіх саюзаў”. У такіх саюзах не хапае двух фундаментальных сацыяльных інстытутаў: мацярынства і бацькоўства. Уключэнне дзяцей праз усынаўленне ў такія асяродзі – гэта акт насілля над гэтымі дзецьмі, у тым сэнсе, што адбываецца злоўжыванне іх слабасцю і безабароннасцю для таго, каб змясціць у асяроддзі, не спрыяючыя іх нармальнаму чалавечаму развіццю. Канешне, такая практыка – амаральная і супярэчыць міжнародным прынцыпам у сферы абароны правоў дзіцяці.

Акрамя таго, што выхаванне ў неадпаведных умовах наносіць траўмы рознага кшталту самому дзіцяці, наступствы гэтага могуць быць драматычнымі для ўсяго грамадства. Даказана, што дзеці, якія недаатрымалі бацькоўскай ці мацярынскай любові, больш схільныя да асацыяльнага жыцця, маюць праблемы з вучобай, часцей перакрочваюць мяжу законнасці. Такім чынам грамадства губляе ў іх добрых, здаровых і ўраўнаважаных грамадзян.

Аляксандр Панчанка

tt


Шаноўныя сябры, калі б у рамках рубрыкі Ватыканскага радыё вы хацелі б атрымаць адказ на пытанні, якія вас цікавяць ці турбуюць, пішыце на адрас: Redazione bielorussa, Piazza Pia 3, 00120, Città del Vaticano, або на e-mail: bela@vatiradio.va

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.