Хрысціянін і права. Касцёльныя правінцыі |
Рубрыка Ватыканскага радыё |
11.08.2015 16:01 |
Мінска-Магілёўская дыяцэзія, якую ўзначальвае Мітрапаліт, з’яўляецца архідыяцэзіяй, а суффрагальнымі дыяцэзіямі з’яўляюцца Віцебская, Пінская і Гродзенская дыяцэзіі, і, адпаведна, біскупы гэтых дыяцэзій з’яўляюцца суффраганамі Мітрапаліта. Кодэкс гаворыць, што для сумеснай пастырскай дзейнасці суседніх дыяцэзій, а таксама больш паспаховага падтрымання ўзаемаадносін паміж дыяцэзіяльнымі біскупамі, мясцовыя Касцёлы, якія суседнічаюць адзін з адным, могуць аб’ядноўвацца, ствараючы касцёльныя правінцыі, абмежаваныя акрэсленай тэрыторыяй. Больш за тое, сёння такім чынам арганізоўваецца жыццё мясцовых Касцёлаў, каб кожная дыяцэзія ўваходзіла ў склад нейкай касцёльнай правінцыі, каб не было адзінокіх дыяцэзій, ні з чым не звязаных. У тых краінах, дзе мясцовыя Касцёлы вельмі шматлікія (напрыклад, Польшча ці Італія), касцёльныя правінцыі, якія суседнічаюць адна з адной, па прапанове Канферэнцыі Біскупаў могуць аб’ядноўвацца ў касцёльныя рэгіёны. Але касцёльныя правінцыі не арганізоўваюцца самі па сабе — толькі вярхоўная ўлада Касцёла, выслухаўшы зацікаўленых біскупаў, можа засноўваць, скасоўваць і пераўтвараць касцёльныя правінцыі. Іншыя дыяцэзіі, якія ўваходзяць у склад касцёльнай правінцыі, называюцца суффрагальнымі, і іх дыяцэзіяльныя біскупы — біскупамі-суффраганамі (гэты тэрмін нам ужо сустракаўся некалькі разоў). Зноў звернемся да прыкладу нашай краіны — Мінска-Магілёўская дыяцэзія, якую ўзначальвае Мітрапаліт, з’яўляецца архідыяцэзіяй, а суффрагальнымі дыяцэзіямі з’яўляюцца Віцебская, Пінская і Гродзенская дыяцэзіі, і, адпаведна, біскупы гэтых дыяцэзій з’яўляюцца суффраганамі Мітрапаліта. Апрача гэтага, ніякай іншай уладай у суффрагальных дыяцэзіях Мітрапаліт не валодае; аднак ён можа ва ўсіх касцёлах, папярэдзіўшы дыяцэзіяльнага біскупа ў тым выпадку, калі касцёл з’яўляецца катэдральным, выконваць святое служэнне, як біскуп ва ўласнай дыяцэзіі.
Гэты палій Мітрапаліт можа ўжываць у любым касцёле касцёльнай правінцыі, якую ён узначальвае; і ніколі, аднак, за яе межамі, нават са згоды дыяцэзіяльнага біскупа. Калі так станецца, што Мітрапаліт будзе пераведзены на іншую мітрапалітальную катэдру, ён павінен атрымаць новы палій. Кс. Дзмітрый Пухальскі
|
tt Шаноўныя сябры, калі б у рамках рубрыкі Ватыканскага радыё вы хацелі б атрымаць адказ на пытанні, якія вас цікавяць ці турбуюць, пішыце на адрас: Redazione bielorussa, Piazza Pia 3, 00120, Città del Vaticano, або на e-mail: bela@vatiradio.va |