Галоўны вораг сям’і. Частка 2: «Я не алкаголік» |
Хрысціянская сям'я. Старонка Віталя Булыгі |
27.12.2011 16:41 |
«Я не алкаголік. Бо алкаголік — гэта брудная, бясполая істота, якая апусцілася, што ляжыць у канаве ці дзесьці ў кустах, пад плотам. А я не алкаголік. У мяне ёсць жонка, машына, кватэра, добрая праца. У мяне нічога не баліць. У мяне ёсць двое дзяцей. Я не алкаголік, бо ад алкаша брыдка смярдзіць, а я пахну добра; алкаголікі абадраныя і вашывыя, а я чыста апрануты, выпрасаваны і дагледжаны. Які з мяне алкаголік?» Але з чаго ўсё пачыналася? У народзе нездарма кажуць, што, як рака пачынаецца з раўчука, п’янства пачынаецца з чарачкі. Да дзесяці гадоў першае знаёмства з алкаголем адбываецца або выпадкова, або яго даюць «для апетыту», «лечаць» віном або дзіця само з цікаўнасці спрабуе спіртное. Для старэйшых дзяцей матывамі першага ўжывання становяцца традыцыйныя нагоды: свята, сямейная імпрэза, провады ў войска, дыскатэкі і г.д. Прыблізна з пятнаццаці гадоў з’яўляюцца такія нагоды, як «сорамна адмовіцца», «сябры ўгаварылі», «за кампанію». Дзеці п’юць не толькі для таго, каб не падавацца «слабакамі», але і, напрыклад, для таго, каб не пакрыўдзіць. Працуе гэтак жа матыў «забароненага плоду», цяга «перайсці мяжу». Такім чынам, вельмі часта першымі, хто прывучае падлеткаў да алкаголю, з’яўляюцца іх бацькі. Гэта менавіта той жудасны факт, што самыя блізкія і дарагія людзі далі «зялёнае святло» на жыццёвым шляху іх дзяцей, а дарога гэтая вядзе ў алкагольную «бездань». У чым жа вінаватыя бацькі? Ну і што станецца ад 30 грамаў гарэлачкі ці 50 грамаў віна? Каму гэта пашкодзіла? А пашкодзіла гэта іх дзецям. Са згоды бацькоў у падлетка, які дакрануўся да спіртнога, здымаецца псіхалагічны бар’ер, і падлетак лічыць сябе ўжо сталым і пераконваецца ў тым, што ён ужо мае поўнае права піць спіртное. Нашы даследаванні паказалі, што кожны другі такі падлетак — гэта дзіця, якое сацыялізуецца ў сям’і, якая, у сваю чаргу, пакутуе ад наступстваў ужывання алкагольных вырабаў. Алкаголь правакуе ілюзію псіхалагічнай абароненасці, бесклапотнасці быцця, а як дадатковы бонус — і алкагольную залежнасць. Але якія прыкметы алкагалізму? У медыцыне, для таго, каб з поўнай упэўненасцю паставіць дыягназ «алкагольная залежнасць», варта дыягнаставаць наступныя прыкметы:
Алкаголік вельмі нагадвае чалавека, які ўпершыню накіроўвае сваю руку ў агонь. Псіхічна здаровы чалавек так не паступае. Алкаголік псіхічна нездаровы, таму што, працягваючы піць, ён, у пераносным сэнсе, ізноў накіроўвае ўжо апаленую руку ў агонь і трымае яе, доўга і пакутліва. Але галоўнай праблемай алкагольнай залежнасці з’яўляецца менавіта той факт, што алкаголік сам не ўсведамляе таго, што ён хворы. Вы залежны ад алкаголю чалавек? Адкажыце сабе на чатыры пытанні:
Два сцвярджальныя адказы з чатырох сведчаць пра тое, што алкагольная залежнасць ужо існуе, а заяўленыя ў тэсце мадэлі паводзін паўсталі праз некаторы час пры ўжыванні алкаголю, і раней гэтага не было. Каб стаць алкаголікам, не трэба піць спіртное шмат і часта. Досыць выпіваць проста часам. Менавіта ў гэтым месцы і пастаўлена д’ябальская сетка. Усім здаецца, што рэдка выпіваючы чалавек можа кантраляваць аб’ёмы выпітага. Сапраўды, гэтаксама думае і чалавек, які п’е, ён пераконвае сябе ў тым, што вельмі доўга і даўно не піў. І вось не прайшло і хвіліны, і чалавек уліў у сябе алкаголь, каб, напрыклад, зняць стрэс і расслабіцца. Падмуркам алкагольнай залежнасці з’яўляецца страта кантролю над выпітым спіртным. Хвароба складаецца з двух элементаў:
Неад’емнай часткай алкагольнай хваробы з’яўляецца механізм, які ўвесь час пераконвае хворага ў тым, што ён не з’яўляецца алкаголікам. Канфлікт супярэчнасцяў у галаве алкаголіка спараджае негатыўнае мысленне, пры якім хворы пачынае шукаць прычыны для таго, каб выпіць, і п’е ўсё больш і больш. Такім чынам, хто такі алкаголік? Алкаголік — гэта мужчына ці жанчына, муж ці жонка, бацька ці маці, брат ці сястра; гэта чалавек, які здзяйсняе павольнае самагубства сябе самога; гэта чалавек, у якога страшныя сямейныя праблемы, якія, галоўным чынам, канчаюцца разводам; гэта чалавек, у якога праблемы ў кантактах з людзьмі, фінансавыя праблемы; алкаголік — гэта псіхалагічны і фізічны гвалтоўнік для сваіх блізкіх і родных; гэта чалавек, у якога праблемы з законам, бо 80 працэнтаў усіх злачынстваў здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення. Працэс вылечвання ад алкагольнай хваробы вельмі складаны і пакутлівы. Эфектыўнасць яго залежыць выключна ад добрай волі і прызнання сваёй хваробы. Два першыя з дванаццаці знакамітых крокаў выздараўлення (група АА) пачынаюцца наступнымі словамі: 1. Мы прызналі сваё бяссілле перад алкаголем, прызналі, што страцілі кантроль над сабой. 2. Прыйшлі да пераканання, што толькі Сіла, больш магутная, чым мы, можа вярнуць нам разважнасць. Дык дапаможа нам у гэтым Бог! Віталь Булыга |