| Вясной у Беларусі пройдзе першы аўтапрабег Ананімных Алкаголікаў |
| Беларусь |
| 10.01.2013 12:25 |
|
Як паведамляе сайт гомельскай парафіі, аўтапрабег, які мае на мэце звярнуць увагу грамадскасці на праблему алкагалізму і распавесці пра дзейнасць арганізацыі АА, пройдзе праз Гомель, Магілёў, Віцебск, Мінск і раённыя цэнтры, дзе збіраюцца групы Ананімных Алкаголікаў. У яго межах плануецца правесці круглыя сталы з лекарамі, святарамі, сацыяльнымі работнікамі і прадстаўнікамі ўлады з мэтай данесці ідэі АА па рашэнні праблем алкагалізму. Ва Украіне правядзенне такіх акцый ужо стала традыцыяй. Аўтапрабег па Беларусі пройдзе ўпершыню. (SZh) |


Па дасягнутай папярэдняй дамоўленасці ў сакавіку ў Беларусь прыедуць з аўтапрабегам каля 20 членаў супольнасці Ананімных Алкаголікаў з Кіева. На беларуска-ўкраінскай мяжы да гасцей плануюць далучыцца на сваіх машынах беларускія сябры гэтай арганізацыі.
для друку