Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча душпастыраў Віцебскай дыяцэзіі адбылася ў Талачыне
Беларусь - Віцебская дыяцэзія
14.09.2012 14:22

13 верасня 2012 г. у парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Талачыне (Аршанскі дэканат) адбылася традыцыйная аднадзённая душпастырская малітоўная сустрэча. Для біскупа Уладзіслава Бліна, пастыра Касцёла на Віцебшчыне, вельмі важна, каб святары і кансэкраваныя асобы маглі сустракацца на супольнай малітве разам са сваім біскупам.

Мэтай падобных сустрэч, між іншым, з’яўляецца духоўнае развіццё духавенства, а таксама сведчанне перажывання сваёй веры, каб узаемна ўмацоўваць адзін аднаго ў далейшым абвяшчэнні Божага слова і вядзенні людзей да Бога і Яго Касцёла.

«Нашае заданне — абвяшчаць Евангелле ўсім людзям, і мы павінны памятаць, што пасланы да ўсіх. Мы павінны ісці да людзей, несці ім Бога, яны гэтага прагнуць», — пра гэты абавязак іерарх нагадаў душпастырам сваёй дыяцэзіі, разважаючы пра надыдзячы Год веры.

У сустрэчы прынялі ўдзел шматлікія святары Віцебскай дыяцэзіі, законнікі і законніцы, а таксама генеральная настаяцельніца кангрэгацыі сясцёр змёртвыхпаўстанак, якая прыбыла з Рыма.

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, споведзь, размовы склалі праграму дня духоўных сустрэч.

Кульмінацыйным момантам дня стала ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі.

Гамілію прамовіў а. Кшыштаф Коцьян OP. Сваё разважанне святар прысвяціў аднаму з галоўных грахоў, якім з’яўляецца пыха. «Пыха кранаецца кожнага з нас, бо яе карані паходзяць з першароднага граху. Тады сатана сказаў першым бацькам, што яны не заслужылі такой любові Бога, які не клапоціцца пра іх, і таму яны вымушаны самі клапаціцца пра сябе і шукаць сваё месца ў свеце», — адзначыў а. Коцьян, назваўшы таксама лек ад такой страшнай хваробы, як пыха: «Няма іншай барацьбы з пыхай, як адкрыццё сваёй сапраўднай каштоўнасці як дзіцяці Божага. Трэба паверыць, што я вельмі важны для Бога і што Ён бязмежна мяне любіць».

Пасля св. Імшы кс. Анджэй Бочар прамовіў канферэнцыю на тэму залежнасцяў, у якія можа трапіць сучасны чалавек. Вялікую ўвагу святар удзяліў праблеме алкагалізму, што ўсё больш распаўсюджваецца ў нашым грамадстве і вядзе да дэградацыі дзяцей і моладзі. Былі прадстаўлены спосабы працы з залежнымі людзьмі, а таксама практычныя ўказанні, куды гэтыя хворыя асобы могуць звярнуцца, каб атрымаць тэрапію ці адпаведную дапамогу. З благаслаўлення біскупа Уладзіслава Бліна кс. Анджэй Бочар наведвае парафіі Віцебскай дыяцэзіі і падчас рэкалекцый, гамілій і розных сустрэч інфармуе людзей пра небяспеку, якую нясе алкаголь, а таксама заахвочвае залежных людзей да выйсця на шлях свабоды праз удзел у групах АА.

На заканчэнне сустрэчы біскуп Уладзіслаў Блін падзякаваў духавенству за ахвярную працу з дзецьмі і моладдзю падчас летніх канікул.

Наступная сустрэча духавенства Віцебскай дыяцэзіі адбудзецца 13 кастрычніка ў дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі віцебскай дыяцэзіі ў Шуміліне. Гэта сустрэча будзе спалучана са святкаваннем дня Маці Божай Фацімскай — заканчэннем яе аб’яўленняў у Фаціме. У гэты ж дзень адбудзецца таксама заканчэнне 4 года вялікай фацімскай навэнны, якая адпраўлялася пад дэвізам «Не жывем дзеля сябе. Узнагарода за грахі свету».

План сустрэчы 13 кастрычніка:

  • 11.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
  • 12.00 — урачыстая святая Імша для духоўных, кансэкраваных асоб і пілігрымаў, злучаная з фацімскай ружанцовай працэсіяй
  • 14.00 — абед для ўсіх удзельнікаў
  • 15.00 — канцэрт маладзёвага гурта з Мінска «Amore vitae»

Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме

Беларусь - Віцебская дыяцэзія

27.06 08:50Біскуп Алег Буткевіч памаліўся за ахвяраў Беразвецкай трагедыі
26.06 16:36У Віцебску прайшла міжнародная канферэнцыя на тэму духоўнай спадчыны Францішка Скарыны
26.06 14:17«Горад Скарыны вачыма мастакоў»: у Віцебску адкрылася выстаўка да 500-годдзя беларускай Бібліі
20.06 10:33Упершыню ў Будслаў ладзіцца пілігрымка для людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі
14.06 12:49На Браслаўшчыне знайшоўся старадаўні абразок з малітвай на беларускай лацінцы
13.06 16:48«Мы танцавалі ў гэтым клубе на выпускным, а сёння тут касцёл»: у Віцебску асвяцілі касцёл св. Антонія
12.06 15:05Сведчанне веры: працэсія Божага Цела прайшла вуліцамі Віцебска
12.06 10:14У Віцебску абмеркавалі праблемы ўрачэбнай этыкі
05.06 17:35Брат Канстанцін Гушча МІС з Наваполацка атрымаў дыяканскае пасвячэнне
02.06 08:48Беларус Яўген Жукоўскі прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці сальватарыянаў