Першая хваля рэпрэсій, арганізаваная чэкістамі і Антырэлігійнай камісіяй Палітбюро ЦК РКП(б), працягвалася з 1922 па 1929 год, другая, услед за ёй, — да 1937-га. Рэпрэсіі пачаліся ў цэнтры краіны, аднак пракаціліся па кожным горадзе і населеным пункце.
Для многіх католікаў нядзельная Імша з’яўляецца толькі абавязкам, які яны павінны выконваць. Яны не могуць маліцца на літургіі і не сустракаюць там Бога. Што рабіць, каб гэта змянілася?
Адкуль Біблія трапіла на Беларусь? Якую Біблію перакладаў Скарына? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр?
Самай вялікай хрысціянскай урачыстасцю з’яўляецца Вялікдзень. Яго называюць «святам святаў». У гэты дзень Хрыстус сваёю крывёю адкупіў увесь свет.
Вялікая субота – дзень надзеі і малітоўнага чакання ўваскрасення Пана, які спачывае ў гробе. У гэты дзень людзі ідуць у святыню, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Благаслаўленне ежы і напояў здзяйсняе біскуп, прэзбітэр або дыякан ці лектар, які прамаўляе малітвы, благаслаўляе стравы і акрапляе іх асвечанай вадой.
Перыяд Вялікага посту працягваецца да Вялікага чацвярга. Цэлебрацыяй святой Імшы Вячэры Пана распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Якія яго асаблівасці?
Што выходзіць з нас, калі хто-небудзь ці што-небудзь нас прыцісне? Што выходзіць з нас, калі мы трапляем у стрэсавую сітуацыю? Калі марнуюцца ўсе планы? Калі мы аказваемся замураванымі ў аўтамабільных заторах? Калі нас хтосьці падвёў? Калі мы маглі б прысягнуць, што на нашым рахунку было значна больш грошай, чым паказвае выпіска з яго? Што выходзіць з нас?
Сандра з Мінска цікавіцца: «Мяне заўсёды непакоіла пытанне пра Каіна і Абэля: чаму Бог на ахвяру аднаго паглядзеў, а на ахвяру іншага не. Неяк несправядліва атрымліваецца. Вядома, Каін пакрыўдзіўся. Дык няўжо Бог несправядлівы?»
Чаму з V нядзелі Вялікага посту ўсе крыжы ў касцёле захінуты фіялетавым палатном? Часта ім таксама захінуты розныя абразы ў святыні.
Мы прызвычаіліся, што музыка ў час Вялікага посту хутчэй маветон — многія ў якасці вялікапоснай пастановы стараюцца не слухаць музыку ўвогуле. Але калі музыка дае натхненне да разважання над Божым словам, чаму б не скарыстацца гэтай магчымасцю?
Калі ў мяне з’яўляецца спакуса ўнутранага наракання на даўжэзную чаргу, я пачынаю думаць пра тых людзей, якія не маюць магчымасці прыйсці да споведзі. Ці скардзіліся б католікі, якія жывуць у месцах пераследу хрысціян, на тое, што «ажно цэлую гадзіну» трэба яшчэ стаяць?
Аляксандр задае наступнае пытанне: «У Бібліі сустракаюцца выразы “народ ізраэльскі” і “народ габрэйскі”. У чым іх розніца?» Сапраўды, чытаючы Святое Пісанне, а асабліва Стары Запавет, можна сустрэць два тэрміны: народ Ізраэля (даслоўна — «сыны Ізраэлевы») і народ габрэйскі («габрэі).
Любоў паміж мужчынам і жанчынай з’яўляецца — у хрысціянскім разуменні — чымсьці, што выходзіць па-за вымярэнне чалавечае і часовае, бо яна адкрываецца на гарызонты вечнасці і бясконцасці, якія немагчыма ахапіць. Бог асвячае гэты саюз і выносіць яго да годнасці сакрамэнту.
На якой мове чытаў Стары Запавет у сінагозе Хрыстус? Чаму на Беларусі часцей за ўсё перапісвалі Евангеллі і Псалтыр? З якой мовы перакладаў Біблію Скарына?
Герб з выявай святога? Якой жа была гісторыя горада? У новай рубрыцы Catholic.by знаёміць з хрысціянскай сімволікай беларускіх гарадоў. Праект рыхтуецца сумесна з сайтам geraldika.by.