Хрысціянская сімволіка беларускіх гарадоў. Малеч |
Усяго патроху |
15.03.2017 10:08 |
Герб з выявай святога? Якой жа была гісторыя горада? У новай рубрыцы Catholic.by знаёміць з хрысціянскай сімволікай беларускіх гарадоў. Праект рыхтуецца сумесна з сайтам geraldika.by. Сёння Малеч — вёска ў Бярозаўскім раёне. У XVII ст. Малеч быў мястэчкам Брэсцкага павета ВКЛ. З гісторыі герба Малеч атрымаў магдэбургскае права ў 1645 годзе ад караля Уладыслава IV Вазы. Зацверджана права было праз пяць гадоў прывілеем караля Яна Казіміра. Атрымаўшы магдэбургскае права, жыхарам Малеча дазволілі варыць мёд і піва, а таксама ўтрымліваць шынкі, беручы прыклад з суседніх Пружан. У прывілеі падкрэслівалася, што ўсе гарадскія, судовыя і іншыя справы, якія будуць разглядацца ў Малеча, павінны быць апячатаныя зялёным воскам, з выявай святога Пятра з ключамі на пячатцы. Выява Пятра з дзвюма ключамі павінна нагадваць кожнаму хрысціяніну пра канечнасць жыцця і выратаванне душы. Паводле біблейскай традыцыі, ключы Пятру ўручыў Хрыстус: адзін ключ — ад Нябеснага Валадарства, другі — ад пекла. Ключы сімвалізуюць вышэйшае веданне пра сэнс і мэты жыцця, перададзеныя Езусам апосталам і іх вучням. Пётр быў рыбаком. Палымняным, простым, бедным і богабаязным. Выява пеўня ззаду фігуры св. Пятра невыпадковая. Гэта птушка з’яўляецца атрыбутам апостала і добра вядомая ў хрысціянскім мастацтвам. Калі Езус на Апошняй Вячэры прадрок, што Пётр адрачэцца ад Яго тройчы, перш чым праспявае певень, апостал не паверыў. Але ўсё так і адбылося. Асоба св. Пятра была звязана з канкрэтнай штогадовай падзеяй у жыцці Малеча. Да ўвагі чытачоў: свае водгукі і пажаданні, а таксама просьбы расказаць пра той ці іншы беларускі герб з хрысціянскай сімволікай накіроўвайце на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (тэма ліста — геральдыка) |