Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Публіцыстычны раздзел



«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: душа мая прагне Бога жывога
Усяго патроху
24.08.2016 15:39

«Марнасць марнасцяў і ўсё — марнасць!» — як кажа Эклезіяст. Калі паразважаць над сэнсам гэтых слоў, то сапраўды так і ёсць, бо ўсё бачнае — мінае, а нябачнае — застаецца і трывае вечна. Даброты зямныя не могуць у паўнаце наталіць прагненні чалавечага сэрца, таму што ўсё матэрыяльнае раней ці пазней знікае і перастае з цягам часу прыносіць чалавеку задавальненне. Толькі Божая любоў і міласэрнасць, якія ніколі не прамінаюць, могуць па-сапраўднаму ўзрадаваць сэрца і напоўніць трывалым Божым супакоем.

 
Шчаслівае сужэнства. Крушэнне сужэнства
Рубрыка Ватыканскага радыё
20.08.2016 10:52

Самым балючым крыжам у жыцці сужэнцаў з’яўляецца крушэнне іх сужэнства. Прычыны гэтай «паразы» амаль ніколі не бываюць аднолькавымі: гэта грэх эгаізму, нявернасці, нядбайнасці, ляноты ў любові, адсутнасці запалу ў прынясенні сябе ў дар і многія іншыя.

 
Непрыняцце Фларэнтыйскай уніі ў паўночна-ўсходняй Русі. Арышт мітрапаліта Ісідара
Экуменічная старонка бр. Яраслава Крыловіча
18.08.2016 09:34

Канчатковым пунктам падарожжа мітрапаліта Ісідара з Ферара-Фларэнтыйскага Сабору павінна была быць Масква — тагачаснае месца рэзідэнцыі Кіеўскіх мітрапалітаў. У 1441 годзе мітрапаліт Ісідар абвясціў Фларэнтыйскую унію ў Маскве, але унія была выразна адкінута, а сам мітрапаліт арыштаваны і абвешчаны здраднікам веры.

 
Калі вялікія становяцца малымі
Малое для большага. Старонка Тэрэсы Клімовіч
16.08.2016 12:52

Стаць малым – дзіўная перспектыва для сучаснага свету, дзе трэба марыць аб большым і ставіць вялікія мэты, дасягаць іх і ставіць яшчэ большыя мэты. І зноў-такі дасягаць. Бо мы такія малайцы і мы гэтага годныя, ці як там любяць казаць у рэкламе? Некарэктнае абагульненне, скажаце. Так, але хачу растлумачыць, што я маю на ўвазе.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: з цемры граху да святла спрадвечнай Божай праўды
Усяго патроху
12.08.2016 11:45

Мінулі атэістычныя часы, калі не дазвалялася адкрыта гаварыць пра Бога. Цяпер у грамадстве — свабода веравызнання. Але, на жаль, нямногія людзі публічна вызнаюць веру ў Езуса Хрыста, таму што ім перашкаджае фальшывы страх і сорам.

 
Татуіроўкі, Стары Запавет і хрысціянскі розум. Ці варта католікам рабіць тату?
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
10.08.2016 09:00

Ад невялікіх татуіровак на шчыкалатцы да цэлых карцін на скуры — мужчыны і жанчыны з тату сустракаюцца апошнім часам усё часцей. Калі раней у Беларусі татуіроўкі асацыіраваліся амаль выключна са злачынным мінулым чалавека, які іх мае, то зараз у Мінску праходзяць конкурсы майстроў татуіроўкі, працуе шмат майстэрняў на любы густ. Аднак пры ўсёй папулярнасці — ці не супярэчыць пастаянны малюнак на сваім целе каталіцкай маралі?

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: цярпенне — ахвяра жывой любові
Усяго патроху
04.08.2016 11:00

Дзеля чаго я жыву? Куды крочу, да чаго імкнуся? Такія пытанні ўзнікаюць у кожнага чалавека ці то ў маладосці, ці то ў больш сталым узросце, калі чалавек шукае сэнсу жыцця. А часам, калі ў жыцці раптам напаткаюць нейкія цяжкасці, выпрабаванні, цярпенні, чалавек пачынае разважаць: чаму так здарылася менавіта з ім? Які сэнс мае цярпенне? Чалавек веруючы разумее, што няма ў жыцці нічога выпадковага: усім кіруе Божы Провід, усё мае пэўны сэнс, і цярпенні маюць свой сэнс таксама.

 
Тры прычыны, чаму «Вікінгі» — самы цікавы тэлесерыял для верніка
Публіцыстычная старонка Аляксандра Гелагаева
02.08.2016 13:32

Пра жывую рэлігійнасць герояў і ролю веры ў сюжэце фільма, які поўны бітваў і змагання за ўладу, разважае дапаможны біскуп архідыяцэзіі Лос-Анджэлеса Роберт Бэран.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: «Божая любоў — кветка, а міласэрнасць — плод»
Усяго патроху
30.07.2016 22:41

Божая любоў не мае межаў, яна існуе спрадвеку. Бог першы палюбіў чалавека. Кожнага чалавека без выключэння Ён любіць невымоўнай любоўю, якая струменіць з самага Сэрца Хрыста.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: пашлі, Хрысце, работнікаў на жніво сваё і дай нам святых святароў
Усяго патроху
26.07.2016 18:41

Сёння вельмі актуальныя словы Хрыста-Збаўцы: «Жніво сапраўды вялікае, ды работнікаў мала; таму прасіце Гаспадара жніва, каб паслаў работнікаў на жніво сваё» (Мц 9, 37-38).

 
«Ён у кожным чалавеку бачыў надзею»: успаміны пра кардынала Казіміра Свёнтка
Усяго патроху
21.07.2016 15:17

21 ліпеня спаўняецца 5 гадоў з дня смерці кардынала Казіміра Свёнтка. З гэтай нагоды мы прапануем некаторыя ўспаміны святароў, якія непасрэдна ведалі кардынала, сустракаліся з ім і пераймалі ў яго жыццёвы вопыт.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: пакліканне хрысціяніна — «гарэць» духам апостальства і абвяшчаць Божую міласэрнасць
Усяго патроху
16.07.2016 00:00

«Не вы Мяне выбралі, але Я выбраў вас і прызначыў, каб вы ішлі і прыносілі плён, і каб плён ваш трываў» (Ян 15, 16), — такімі словамі звяртаўся Езус Хрыстус да сваіх вучняў, а сёння Бог прамаўляе гэтыя ж самыя словы да кожнага з нас.

 
420-я гадавіна Брэсцкай уніі: «Веру ў Адзіную Царкву»
Усяго патроху
13.07.2016 09:00

ХХІІ штогадовая грэка-каталіцкая пілігрымка вырушыла 12 ліпеня з Віцебска. Пілігрымам і ўсім астатнім айцец Андрэй Крот прапануе разважанні пра еднасць Царквы (Касцёла).

 
«Святар-легенда»: успаміны пра кс. Вацлава Пянткоўскага
Усяго патроху
11.07.2016 12:28

Ксёндз Вацлаў Пянткоўскі — адзін з тых святароў нашай Бацькаўшчыны, якія захоўвалі веру, нягледзячы на пераслед і выпрабаванні. Менавіта ён арганізаваў падпольную семінарыю, у якой вучыліся біскупы Антоні Дзям’янка і Казімір Велікаселец. Цікавыя факты з біяграфіі святара ў 25-ю гадавіну яго смерці.

 
«З даверам да міласэрнасці Тваёй»: Найсвяцейшая Панна Марыя — узор святасці і чысціні
Усяго патроху
05.07.2016 14:38

Завяршыліся юбілейныя ўрачыстасці ў Будславе, куды крочылі пілігрымы з розных мясцін Беларусі, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну Марыю і з вялікім даверам узнесці свае малітвы: падзякі і просьбы да Бога Айца Усемагутнага праз Яе заступніцтва. І сёння час, каб паразважаць над цнотамі Божай Маці, нашай апякункі, у якой мы шукаем падтрымкі і паратунку.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 8 з 59
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.