Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Беларуская кустодыя капуцынаў будзе апекавацца беларускімі католікамі ў Вільнюсе | 
	| Рознае | 
	| 26.02.2016 11:41 | 
|  19 лютага была падпісана дамова паміж кусташам Беларускай кустодыі капуцынаў а. Алегам Шэндам OFM Cap і арцыбіскупам Віленскім Гінтарасам Грушасам.
 Згодна з дамовай з 13 сакавіка 2016 года капуцыны Беларускай кустодыі пачнуць душпастырскае служэнне ў парафіі Св. Барталамея ў Вільнюсе.  
 Адрас парафіі:  Касцёл святога Барталамея, вуліца Ужупё, 17a, Вільнюс Vilniaus Šv. apaštalo Baltramiejaus bažnyčiaUžupio g. 17a, Vilnius
   
  
 Сёння літоўская сталіца налічвае больш за 20 парафій, у большасці з якіх паралельна ўжываюцца дзве мовы: польская і літоўская. Біскуп Віленскі ў сваю чаргу выказаў жаданне, каб капуцыны з Беларусі заняліся душпастырствам сярод беларускіх католікаў, якія жывуць у Вільнюсе.
 
 Паводле kapucyny.by (IL)
 
 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.