Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Заканчэнне |
Рознае |
08.01.2017 06:58 |
Пасля рэкалекцый вельмі важна азірнуцца назад і зрабіць некаторыя
высновы. Цалкам магчыма, што ты глядзіш цяпер на Езуса новымі вачыма, бо
сустрэўся з Ім нечакана і асабіста. Узгадаем пытанні з уводзінаў да рэкалецый:
Ці змяніўся ў цябе вобраз Езуса за гэты час? Магчыма, адно з рэкалекцыйных разважанняў вылучалася больш за іншыя… У якасці рэзюмэ прапануем паслухаць яшчэ раз імёны Езуса з адвэнтавых антыфонаў, каб прыгадаць асноўныя моманты сустэч з Богам падчас кожнага разважання. О, Мудрасць… «Езус» — адзінае слова, якое выйшла з вуснаў Божых.
Некалькі хвілін паразважай над тым, як Бог прамаўляў да цябе на працягу гэтых рэкалекцый. Аддай Яму ў малітве ўсё тое дабро, што ты дасведчыў за гэты час, а таксама ўсё, што выклікала ў цябе супраціў і цяжкасці. Ты можаш пагаварыць пра свае пачуцці з Езусам, звяртаючыся да Яго пры дапамозе антыфоны, якая найбольш закранула цябе. Прынясі ўсе атрыманыя плёны Хрысту — Месіі і Богу, які ёсць з намі. Maranatha… Гл. таксама: Адвэнт на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі. |