Рэкалекцыі на Catholic.by з ігнацыянскімі разважаннямі. Сёмая адвэнтавая антыфона |
Рознае |
06.01.2017 00:00 |
Рэальнасць цярпення заўсёды з’яўлялася праблемай любой рэлігіі. Канешне, мы б хацелі, каб Бог знішчыў усе пакуты. Але якім коштам? Ці будзе гэта азначаць канец таго створанага свету, які мы ведаем? О, Эммануэль Антыфона У якасці шляху да супакою выкарыстай сёння сваё дыханне. Пачні з увагі да таго, як ты дыхаеш: пачуй гук свайго дыхання, ягоны рытм. Няма патрэбы змяняць хуткасць… Адзнач, як паветра ўваходзіць у тваё цела, напаўняе лёгкія, падтрымлівае тваё жыццё і потым выходзіць... Удых-выдых... Удыхні любоў Бога да цябе… і выдыхні ўсё, чым хочаш падзяліцца з Богам, або — адпусці ўсё і аддай Богу… дыхай пры гэтым глыбока… зрабі так тройчы.
Рэальнасць цярпення заўсёды з’яўлялася праблемай любой рэлігіі. Канешне, мы б хацелі, каб Бог знішчыў усе пакуты. Але якім коштам? Ці будзе гэта азначаць канец таго створанага свету, які мы ведаем? Спыненне праекта «Чалавек»... Было б прасцей ніколі і не пачынаць яго. Стваральны працэс заўсёды прыцягвае да сябе цярпенне. Стварэнне разумных істот азначае таксама рэальнасць зла. Калі Бог вырашыў удыхнуць жыццё ў істоты, якія Ён стварыў, Ён адважыўся на праблемы. Не магло быць іначай. Аднак, калі Бог увайшоў у стварэнне і таксама стаў чалавекам, усё змянілася. Прынамсі, мы ўжо не павінны адчуваць сябе самотнымі. І, магчыма, нават усведамлення гэтага факту нам будзе дастаткова. Пакуты і зло будуць па-ранейшаму існаваць, але Бог будзе з намі. Бог ёсць з намі. Эммануэль. Ці здольны ты выйсці на арэну, дзе пакутуе чалавецтва сёння? Такім месцам можа быць твой уласны боль ці цярпенні іншых людзей… Дзе Бог у гэтых пакутах? Дзе Ён жадае быць? Роналд Сцюарт Томас уявіў момант, калі Святая Тройца прымае рашэнне аб Уцелаўленні, і выразіў гэта ў сваёй паэме «Прыйсце» (The Coming)
Як ты ўяўляеш сабе гэтую сцэну? Чалавецтва ў стане пакінутасці. Святая Тройца пазірае на свет. Езус просіць, каб Яго паслалі на зямлю, што б гэта не значыла і чаго б не каштавала. Паглядзі, як Ён звяртаецца да Айца са сваёй просьбай: «Дазволь, пайду туды». О, Эммануэль. Бог з намі. Пагавары з Ім зараз. Выкажы ўсё, што маеш на сэрцы. ф Адвэнтавыя рэкалекцыі падрыхтаваны айцамі езуітамі для шматмоўнага сайта «Прастора малітвы» (facebook.com). Пераклад на беларускую мову і апрацоўка тэкстаў — Тэрэса Клімовіч. Гл. таксама: Адвэнт на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі. |