«Калядныя вечары на Залатой Горцы»: запіс канцэрта «Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў» |
Рознае | ||||
17.01.2017 10:59 | ||||
У касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці, 44А) працягваюцца канцэрты і выступленні, прысвечаныя Божаму Нараджэнню. Прапануем запіс чарговага канцэрта — Духоўныя традыцыйныя песні беларусаў (Алесь Лось, колавая ліра).
Запіс падрыхтаваны «Радыё Марыя» ў Беларусі.
Даведка Алесь Лось — мастак, музык, этнограф, майстра музычных інструментаў. З пачатку 80-х гадоў вывучае народныя тэхнікі ігры на скрыпцы, цымбалах, бубне, жалейцы, рэканструюе старадаўнія інструменты. Першую ліру вырабіў 30 гадоў таму. Інструменты майстра вырабляе пераважна для замежнікаў. Інструмент колавая ліра вядомы таксама пад назвамі арганіструм альбо сімфонія. У Еўропе вядомы з ХІІ стагоддзя. І не толькі ў вясковым асяродку, але і ў кляштарах, і ў магнацкіх палацах. Такія вядомыя кампазітары як Вольфганг Амадэй Моцарт, Ёзаф Гайдн, Франц Шуберт складалі творы адмыслова для гэтага інструмента. У Беларусі лірніцкая традыцыя доўгі час не была перарваная і яшчэ ў 1945-46 гадах у вёсцы можна было сустрэць сапраўднага лірніка. Праз 60 гадоў лірніцкую традыцыю ў Беларусі спрабуюць аднавіць: даследчыкі пішуць навуковыя працы, музыканты робяць рэканструкцыі інструмента і ўключаюць песні беларускіх лірнікаў у свой рэпертуар. Паводле «Радыё Марыя» ў Беларусі |