Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кароткая гісторыя кс. Станіслава Шчэмірскага ў 65-годдзе яго смерці
Душпастырства
17.02.2015 10:20

16 лютага гг. адзначаецца 65-годдзе смерці кс. Станіслава Шчэмірскага, пад кіраўніцтвам якога ў Радуні (Гродзенская дыяцэзія) у 1933 г. была ўзведзена прыгожая мураваная святыня.

Ксёндз Станіслаў Шчэмірскі нарадзіўся ў 1888 г. у польскай каталіцкай сям’і ў Панявежы ў Літве. Там ён правёў дзяцінства і хадзіў у гімназію. Рана застаўся сіратой: абое ягоныя бацькі адначасова памерлі ад тыфу каля 1915 г., пакінуўшы яму ў апеку дзесяць малодшых братоў і сясцёр. Станіслаў Шчэмірскі выгадаваў іх і дапамагаў ім пазней. Дапамагаў ён таксама і іх дзецям, калі некаторых з яго сям’і вынішчылі фашысты, а іншых вывезлі ў Сібір.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1911 г. У радунскай парафіі служыў пробашчам у 1924-1935 гг. Увесь гэты час прысвяціў узвядзенню новай святыні, асвячэнне якой здзейсніў арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі ў 1933 г.

Парафіяне, удзячныя ксяндзу Шчэмірскаму за яго старанні ў будаўніцтве касцёла, падарылі яму аўтамабіль.

Пасля святар служыў у Тракаі, апошнія гады жыцця быў пробашчам у польскім Сверчыне каля Лешна, а з ліпеня 1947 г. у Тшцянэ, які стаў апошнім этапам яго святарскага служэння. Памёр у парафіі ў Тшцянэ недалёка ад Беластока 17 лютага 1950 г., быў пахаваны каля мясцовага касцёла.

Усё сваё сэрца ён, аднак, аддаваў радунскай парафіі. Менавіта там святар пабудаваў Божы дом, там кожны дзень будаваў таксама жывы Касцёл, які складаецца з людзей.

У завяшчанні ксяндза Станіслава Шчэмірскага ёсць запіс: “Калі гэта будзе магчыма, то хацеў бы, каб мае парэшткі маглі вярнуцца ў Радунь”.

Хоць у Радунь ён ужо не вярнуўся, відавочна, што Бог меў іншыя планы і памяць пра святара жыве ў мурах святыні і ў веры людзей.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Душпастырства

14.03 14:25Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе
02.12 07:00Святар благаслаўлення: успаміны пра кс. Рышарда Юніка ў гадавіну яго смерці
17.08 16:19Увага для міністрантаў: рэкалекцыі ў Лебедзеве адменены
11.08 17:13Моладзь мінскай парафіі Божага Цела наведала касцёлы і гістарычныя мясціны Берасцейшчыны
11.08 14:46«Заўсёды за ўсё дзякаваць Богу»: у Гродне дзякавалі за пілігрымку «Гродна – Рось»
06.06 18:47Назаўсёды ў нашых сэрцах: развітваемся з цудоўным святаром – кс. Янам Занеўскім
23.03 10:47Айцы піяры абвясцілі вынікі конкурсу на найлепшы відэаролік
01.03 09:021 сакавіка — 55-я гадавіна смерці кс. Віктара Шутовіча — беларускага святара і публіцыста
01.03 08:59Выратаваць ад забыцця: да 15-годдзя смерці кс. прэлата Юзафа Грасевіча
17.02 10:20Кароткая гісторыя кс. Станіслава Шчэмірскага ў 65-годдзе яго смерці