Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі: «Вельмі шмат служэння патрэбна ў сферы малітвы вызвалення і ацалення людзей»
Душпастырства
02.11.2014 12:57

У тым, што яшчэ шмат беларусаў сёння маюць патрэбу ў малітве вызвалення, упэўнены кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі ў Росі і экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі. Калі б нават кожны святар займаўся экзарцызмам, працы хапіла б на доўгія гады, лічыць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Аднак, дадае святар, на жаль, у грамадстве вельмі вузка разумеюць гэтую сферу дзейнасці, суадносячы яе непасрэдна толькі з самім абрадам экзарызму, і тут часта вінавата так званае “кіношнае” ўспрыманне. Але служэнне экзарцыста нашмат шырэй, а сэнс яго глыбей і далікатней, тлумачыць кс. Паўлюкевіч.

“Вельмі шмат служэння патрэбна ў сферы малітвы вызвалення і ацалення людзей. Кожны чалавек у сваім жыцці бывае паранены і раніць іншых. Кожны чалавек свядома або часцей несвядома ўваходзіць у рознага роду зняволенні, якія праяўляюцца ў тым, што знішчаецца стан, у якім мы пакліканы жыць, – стан шчасця, стан свабоды, які нясе нам Езус. Таму вось менавіта такое служэнне вельмі патрэбна зараз ва ўсім свеце. Вельмі рады, што шмат святароў у Беларусі зацікаўлены малітвай вызвалення, таму што раней, магчыма, мала казалі аб гэтым у семінарыях, а зараз мы сустракаемся, абмяркоўваем і дзелімся вопытам менавіта па пытаннях, як каталіцкаму святару можна дапамагчы людзям, што прыходзяць з нейкімі праблемамі”, - адзначыў святар у інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Сусветны рух святароў-экзарцыстаў з’явіўся 20 гадоў таму ў выглядзе Міжнароднай асацыяцыі, у сустрэчы якой у кастрычніку прымаў удзел кс. Чэслаў Паўлюкевіч. Усё больш святароў уваходзяць у гэтае служэнне, бо часцей і часцей пачынаюць сутыкацца з праблемай у рэальным жыцці сваіх блізкіх або парафіян, дадаў экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі. “Што тычыцца звычайных парафій у Беларусі і іншых краінах, паўсюдна святары сутыкаюцца з такімі выпадкамі. І тады ксёндз павінен спытаць сябе: “Ці гэта мая кампетэнцыя, каб дапамагчы гэтаму чалавеку?” А часцей людзі прыходяць у Касцёл, як у апошнюю інстанцыю. І другое: “Калі гэта мая вобласць, як я магу дапамагчы?” – адзначыў святар.

Гісторыя экзарцызм, па словах кс. Чэслава Паўлюкевіча, гэта ўвогуле гісторыя хрысціянства. Праблема заўважальная сёння нават сярод практыкуючых вернікаў: людзі вераць у Бога, але не вераць у існаванне д’ябла, і гэта першая і самая вялікая памылка, заўважыў святар. “Я думаю, калі-небудзь яны павінны ўсвядоміць гэта. Шмат вядомых тэолагаў пішуць і кажуць аб тым, што не верыць у існаванне д’ябла – гэта раўназначна таму, што не верыць у Бога. Калі мы чытаем Біблію, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла, там таксама шмат разоў гаворыцца аб існаванні таго, каго мы называем ворагам чалавека”, - нагадаў экзарцыст.

Таму зараз у Росі думаюць над тым, каб малітва вызвалення гучала там з пэўнай рэгулярнасцю. Некалькі гадоў таму каталіцкай супольнасці перадалі будынак, які зараз рамантуецца пад рэкалекцыйны дом, падзяліўся планамі святар.

“Мы хацелі б стварыць такое месца, дзе кожны тыдзень праходзілі б рэкалекцыі не толькі для тых, хто хоча перажыць вызваленне і ацаленне, але і для тых, хто жадае атрымаць станаўленне ў хрысціянстве і ўзрастанне ў сваёй веры”, - паведаміў кс. Чэслаў Паўлюкевіч.

Стварэнню рэкалекцыйнага дома можа паспрыяць кожны жадаючы, а інфармацыю аб экзарцыстах можна атрымаць у пробашча кожнай каталіцкай парафіі.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Душпастырства

14.03 14:25Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе
02.12 07:00Святар благаслаўлення: успаміны пра кс. Рышарда Юніка ў гадавіну яго смерці
17.08 16:19Увага для міністрантаў: рэкалекцыі ў Лебедзеве адменены
11.08 17:13Моладзь мінскай парафіі Божага Цела наведала касцёлы і гістарычныя мясціны Берасцейшчыны
11.08 14:46«Заўсёды за ўсё дзякаваць Богу»: у Гродне дзякавалі за пілігрымку «Гродна – Рось»
06.06 18:47Назаўсёды ў нашых сэрцах: развітваемся з цудоўным святаром – кс. Янам Занеўскім
23.03 10:47Айцы піяры абвясцілі вынікі конкурсу на найлепшы відэаролік
01.03 09:021 сакавіка — 55-я гадавіна смерці кс. Віктара Шутовіча — беларускага святара і публіцыста
01.03 08:59Выратаваць ад забыцця: да 15-годдзя смерці кс. прэлата Юзафа Грасевіча
17.02 10:20Кароткая гісторыя кс. Станіслава Шчэмірскага ў 65-годдзе яго смерці