Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-Каталіцкая Царква


Паніхіда ў саракавы дзень пасля смерці а. Аляксандра Надсана пройдзе ў Мінску
20.05.2015 11:12

22 мая ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул Арджанікідзэ, 6) пройдзе паніхіда за супакой душы Слугі Божага протаіерэя Аляксандра Надсана.

 
Адышоў у вечнасць польскі марыянін, які дапамагаў беларускім грэка-католікам
23.04.2015 10:20

20 красавіка ў Лондане на 51-м годзе жыцця раптоўна памёр польскі марыянін а. Пётр Смалінскі MIC, які шмат дапамагаў беларускім грэка-католікам. Прычынай раптоўнай смерці стаў сардэчны прыступ.

 
Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў даслаў віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
07.04.2015 10:12

На Вялікдзень прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры даслаў на рукі Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека віншавальны ліст з нагоды 25-годдзя аднаўлення літургічнага жыцця і адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы.

 
Расклад cлужбаў на Вялікі тыдзень у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
30.03.2015 16:58

Расклад службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска на Вялікі тыдзень. У Мінску дзейнічаюць тры грэка-каталіцкія парафіі.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек: «Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі — жывая супольнасць, якая стараецца жыць сваёй духоўнай спадчынай»
11.03.2015 10:15

25-годдзе аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця адзначаюць грэка-католікі Беларусі. 11 сакавіка — гадавіна беларускамоўнай службы ў Мінску Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана. Інтэрв’ю з гэтай нагоды даў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
Віншавальны ліст старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі
11.03.2015 10:11

«Ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прагну выказаць братэрскае прывітанне і шчырыя віншаванні з нагоды 25-годдзя аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця», — адзначае біскуп Аляксандр Кашкевіч.

 
25 гадоў аднаўлення адкрытага душпастырства і літургічнага жыцця адзначаюць грэка-католікі Беларусі
23.02.2015 12:47

Пра гэта ў пастырскім слове на першую нядзелю Вялікага посту нагадаў Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Асаблівай датай з’яўляецца 11 сакавіка — гадавіна беларускамоўнай службы ў Мінску Апостальскага візітатара для беларусаў замежжа а. Аляксандра Надсана.

 
У г. Бары ўзгадалі 25 гадоў адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы
16.02.2015 16:19

У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам «Synergeia pro Oriente Christiano» працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў Другога Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек: «На шляху экуменічнай дзейнасці варта браць прыклад у апосталаў славян Кірыла і Мятода»
23.01.2015 12:17

«Кірыл і Мятод былі настаўнікамі дыялогу паміж Усходам і Захадам. Прыклад гэтых святых дапаможа і хрысціянам Беларусі адкрыць неабходнасць супрацоўніцтва ў духу братэрства», — адзначыў у размове з карэспандэнтам Catholi.by Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.

 
Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку «Са св. Янам Паўлам ІІ — апосталам Марыі па Еўропе»
15.01.2015 11:14

Грэка-каталіцкі Цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» ў Івацэвічах запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы па марыйных санктуарыях Еўропы, звязаных са св. Янам Паўлам ІІ. Пілігрымка адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка.

 
У грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць Дні малітвы за хрысціян Блізкага Усходу
07.01.2015 14:47

У грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі праходзяць Дні малітвы за хрысціян у Святой Зямлі і іншых краінах Блізкага Усходу, асабліва ў Сірыі і Іраку.

 
Расклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў у Мінску на свята Богаз’яўлення
05.01.2015 14:37

6 студзеня грэка-католікі адзначаюць свята Богаз’яўлення – свята ўспаміну Хрышчэння Езуса Хрыста ў рацэ Ярдане. Прадстаўляем расклад грэка-каталіцкіх набажэнстваў на свята ў Мінску.

 
Шляхам Францішка Скарыны пад заступніцтвам святых Кірылы і Мятода: вырушыла грэка-каталіцкая пілігрымка на Еўрапейскую сустрэчу моладзі ў Празе
27.12.2014 17:47

Увечары 26 снежня адправілася ў дарогу грэка-каталіцкая пілігрымка ў Прагу (Чэхія) на 37-ю Еўрапейскую сустрэчу моладзі, арганізаваную экуменічнай супольнасцю Тэзэ (Taize).

 
На Божае Нараджэнне Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі наведаў гомельскую парафію
27.12.2014 09:56

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек 25 снежня ўзначаліў святочную Імшу на Божае Нараджэнне ў гомельскай парафіі Нараджэння Божай Маці.

 
Святы Мікалай завітаў у Дом малюткі ў Мінску
22.12.2014 12:22

20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у мінскім спецыялізаваным Доме малюткі №1 адбылося свята — да дзяцей прыйшоў святы Мікалай.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > Апошняя >>

Старонка 5 з 8
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.