У г. Бары ўзгадалі 25 гадоў адкрытага душпастырства Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы |
Грэка-Каталіцкая Царква |
16.02.2015 16:19 |
У рамках міжнароднай платформы супрацоўніцтва і душпастырскай дапамогі Усходнім Цэрквам «Synergeia pro Oriente Christiano» працягвае працу студыйная група, якая займаецца вывучэннем практычнага прымянення дакументаў Другога Ватыканскага Сабору ў жыцці Усходніх Каталіцкіх Цэркваў Еўропы. На душпастырскім семінары 15 лютага, які прайшоў у г. Бары (Італія) і ў якім удзельнічалі таксама сябры экуменічнай «Супольнасці Ісуса» (Comunita’ di Gesu’) былі абмеркаваны дэкрэты «Аб Усходніх Каталіцкіх Цэрквах» (Orientalium Ecclesiarum), «Аб экуменізме» (Unitatis redintegratio) і дэкларацыя «Аб адносінах Царквы да нехрысціянскіх рэлігій» (Nostra aetate). Працамі семінара кіравалі езуіцкі багаслоў а. д-р Карла Калона і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт д-р Сяргей Гаек. (AG) |