Святы Мікалай завітаў у Дом малюткі ў Мінску |
Грэка-Каталіцкая Царква |
22.12.2014 12:22 |
20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у мінскім спецыялізаваным Доме малюткі №1 адбылося свята — да дзяцей прыйшоў святы Мікалай. Маленькія дзеці з асаблівасцямі развіцця, пакінутыя бацькамі, знайшлі тут свой дом і цеплыню, хоць і часова. Яны шукаюць любові і дабрыні і вераць у цуды. Таму валанцёры руху св. Мікалая разам з сацыяльным цэнтрам «Шчаслівы малыш» вырашылі падарыць ім некалькі гадзін казкі, напоўненых радасцю і ўсмешкамі. Разам са святым Мікалаем прыйшлі і яго сябры — Мядзведзь, Багоўка, Трытончык, якія забаўлялі дзяцей. (AG)
Фота svjazep.org |