Святы Мікалай завітаў у Дом малюткі ў Мінску | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
22.12.2014 12:22

20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у мінскім спецыялізаваным Доме малюткі №1 адбылося свята — да дзяцей прыйшоў святы Мікалай.

Маленькія дзеці з асаблівасцямі развіцця, пакінутыя бацькамі, знайшлі тут свой дом і цеплыню, хоць і часова. Яны шукаюць любові і дабрыні і вераць у цуды. Таму валанцёры руху св. Мікалая разам з сацыяльным цэнтрам «Шчаслівы малыш» вырашылі падарыць ім некалькі гадзін казкі, напоўненых радасцю і ўсмешкамі.

Разам са святым Мікалаем прыйшлі і яго сябры — Мядзведзь, Багоўка, Трытончык, якія забаўлялі дзяцей.

Акрамя таго, мерапрыемства атрымалася экуменічным: яно аб’яднала прадстаўнікоў розных хрысціянскіх Цэркваў — грэка-католікаў, рыма-католікаў, праваслаўных і пяцідзясятнікаў.

Паводле svjazep.org

(AG)

 

 

Фота svjazep.org

 
© 2003-2024 Catholic.by