Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку «Са св. Янам Паўлам ІІ — апосталам Марыі па Еўропе» |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
15.01.2015 11:14 |
Грэка-каталіцкі Цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога» ў Івацэвічах запрашае да ўдзелу ў пілігрымцы па марыйных санктуарыях Еўропы, звязаных са св. Янам Паўлам ІІ. Пілігрымка адбудзецца з 22 лютага па 1 сакавіка.
З благаслаўлення Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека пры грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Жыровіцкай у Івацэвічах заснаваны Цэнтр пілігрымак «Бліжэй да Бога».
Сваю працу цэнтр пачынае з вышэйзгаданай пілігрымкі.
Геаграфія пілігрымкі наступная: Чэнстахова — Аламоўц — Сваты Копэчак — Прага — Зальцбург — Марыяцэль — Марыятрон Гамінг — Вена — Браціслава — Вадавіцэ — Кракаў. Падрабязная інфармацыя на сайце парафіі www.go2god.by 22 лютага аўтобус будзе ад’язджаць ад грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Святога Язэпа ў Мінску (вул. Арджанікідзэ, 6) з заездам у Баранавічы, Івацэвічы і Брэст.
Запісацца ў пілігрымку і даведацца падрабязнасці можна па тэлефонах: +375 (44) 79 417 26 (Velcom) +375 (29) 23 417 26 (MTC)
А. Яўген Усошын
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.