Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паніхіда ў саракавы дзень пасля смерці а. Аляксандра Надсана пройдзе ў Мінску |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
20.05.2015 11:12 |
22 мая ў капліцы грэка-каталіцкага душпастырскага цэнтра св. Язэпа ў Мінску (вул Арджанікідзэ, 6) пройдзе паніхіда за супакой душы Слугі Божага протаіерэя Аляксандра Надсана.
Пачатак у 19.00.
Пасля Літургіі ўспамін пра а. Аляксандра Надсана правядзе д-р Ірына Дубянецкая.
Айцец Аляксандр Надсан нарадзіўся ў 1926 г. у Гарадзеі (Нясвіжскі раён). Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. З канца чэрвеня 1944 г. — у эміграцыі. З восені 1944 г. — у польскай арміі Андэрса (у складзе Брытанскіх узброеных сілаў). Прымаў удзел у баявых дзеяннях на поўначы Італіі, быў паранены.
З 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лонданскага ўніверсітэта. З восені 1953 г. вучыўся ў Рыме ў Грэчаскай калегіі (духоўная семінарыя для католікаў усходняга абраду). 23 лістапада 1958 г. атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне.
У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Лондан. З 1961 г. — кіраўнік беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лондане.
З 1971 г. — кіраўнік Беларускай бібліятэкі-музея імя Ф. Скарыны, з 1981 г. — кіраўнік Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. З канца 1980-х гг. — Апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў у замежжы. Кіраўнік Камітэта дапамогі ахвярам радыяцыі, аўтар некальніх кніг па гісторыі Беларусі.
Ганаровы доктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.
Адышоў у вечнасць 15 красавіка 2015 г. у Лондане. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.