Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр скіраваў пасланне да Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы з нагоды 420-годдзя падпісання Брэсцкай уніі.
У грэка-каталіцкім царкоўным календары 1 кастрычніка прыпадае свята Пакрова Багародзіцы. У гэты дзень грэка-католікі Беларусі пачалі «Месяц малітвы за Беларусь».
28 жніўня ў грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску служыў Боскую Літургію неапрэзбітэр айцец Аляксей Варанко. Прэзбітэрскае пасвячэнне ён атрымаў 21 жніўня ў Полацку з рук Уладыкі Ніла (Лушчака), дапаможнага епіскапа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі.
28 жніўня ў Полацку вернісажам у дворыку грэка-каталіцкай царквы святой Параскевы Полацкай завяршыўся II мастацкі пленэр імя Івана Хруцкага, слыннага мастака мінулага, імя якога належыць Полацкаму краю.
21 жніўня грэка-каталіцкія дыяканы Зміцер Быстроў з Івацэвічаў і Аляксей Варанко з Віцебска атрымалі прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Уладыкі Ніла (Лушчака), дапаможнага біскупа Мукачаўскай грэка-каталіцкай епархіі (Украіна).
Душпастырскай дапамогай, каб даведацца пра новага святога Каталіцкага Касцёла, з’яўляецца даступны ў інтэрнэце фільм Сяргея Раюнца (ініцыятыва маладых беларускіх католікаў з нагоды кананізацыі) «”Пад сцягам Беззаганнай Дзевы Марыі”. Святы Станіслаў Папчынскі і яго Ордэн Марыянаў» (студыя КАЙРОС 2016).
Урачыстая Боская Літургія ў Полацку на завяршэнне ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк, на якую сабраліся грэка-католікі з усёй Беларусі, праходзіла перад храмам св. Параскевы Полацкай 17 ліпеня.
Скарынаўскі Полацк 16 ліпеня прывітаў удзельнікаў ХХІІ пілігрымкі Грэка-Каталіцкай Царквы, якая вырушыла з Віцебска 12 ліпеня.
Удзельнікі ХХІІ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск-Полацк набліжаюцца да сваёй мэты. 15 ліпеня пілігрымка дойдзе да вёскі Гараны, адкуль на наступны дзень вырушыць да Полацка. «Адзінства Царквы» і спадчына беларускага асветніка і першадрукара Францішка Скарыны — тэмы, над якімі разважаюць пілігрымы.
12 ліпеня вырушыла ў шлях ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк.
Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас урачыстасцяў у Будславе перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча.
Пра ўдзел грэка-католікаў ва ўрачыстасцях Маці Божай Будслаўскай і вяртанне рэліквіі святога Язафата Кунцэвіча ў Беларусь распавёў рэдакцыі Catholic.by Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
26 чэрвеня ў мінскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі адсвяткавалі парафіяльную ўрачыстасць.
21 мая валанцёры руху св. Мікалая правялі ў Мінску акцыю для дзяцей з прытулку Ленінскага раёна. Дзеці разам з валанцёрамі адправіліся ў лес, каб ператварыцца ў індзейскае племя, прайсці шмат выпрабаванняў і здабыць скарбы Майя.
18 мая напрыканцы агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек падарыў Святому Айцу Францішку дыск «Спевы Боскай Літургіі святога Яна Залатавуснага» на беларускай мове.