Пачалася ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
13.07.2016 11:35 |
12 ліпеня вырушыла ў шлях ХХІІ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск-Полацк.
Боскую Літургію ў грэка-каталіцкім храме Уваскрасення Хрыстовага ў Віцебску ўзначаліў а. Аляксандр Шаўцоў з Полацка ў саслужэнні а. Зміцера Грышана з Віцебска і а. Аляксея Філіпенкі з Мінска.
З Віцебска ў пілігрымку выйшла больш за 40 чалавек, наступныя пілігрымы далучацца ўжо па дарозе. Удзельнікі пройдуць традыцыйны шлях духоўнага подзвігу за пяць дзён: ад аўторка да суботы. Дэвіз пілігрымкі — «Веру ў Адзіную Царкву». Яна будзе нагодай глыбей асэнсаваць пакліканне і сутнасць таго, як быць хрысціянінам, быць хрысціянінам-католікам, быць хрысціянінам-католікам усходняй традыцыі (грэка-католікам).
Асаблівая ўвага пілігрымаў будзе накіравана на духоўную і культурную каштоўнасць і актуальнасць спадчыны Францішка Скарыны, на ягоны подзвіг даць суайчыннікам Божае слова на роднай мове.
Праграма пілігрымкі:
І этап, 12 ліпеня: Віцебск — Заронава «Веру ў адзіную Царкву»
ІІ этап, 13 ліпеня: Заронава — Шуміліна «Веру ў святую Царкву»
ІІІ этап, 14 ліпеня: Шуміліна — Обаль «Веру ў паўсюдную Царкву»
IV этап, 15 ліпеня: Обаль — Гараны «Веру ў апостальскую Царкву»
V этап, 16 ліпеня: Гараны — Струнне — Полацк «Ласкаю, міласэрнасцю і чалавекалюбствам адзінага Збавіцеля»
17 ліпеня ў Полацку ля храму св. Параскевы Полацкай у прыватным сектары «Кароўнікі» (вул. Навасёлаў, 70, даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка «вул. Бабушкіна») у 10.30 адбудзецца святочная Боская Літургія.
Тэлефон для кантактаў: 8029 675 29 97 (Velcom) а. Зміцер у Мінску звяртацца па тэл.: 8029 889 95 50 (МТС) Андрэй
Паводле svjazep.org
(AG)
|