Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Валанцёры руху св. Мікалая правялі акцыю для дзяцей з прытулку |
Грэка-Каталіцкая Царква
|
24.05.2016 11:56 |
21 мая валанцёры руху св. Мікалая правялі ў Мінску акцыю для дзяцей з прытулку Ленінскага раёна. Дзеці разам з валанцёрамі адправіліся ў лес, каб ператварыцца ў індзейскае племя, прайсці шмат выпрабаванняў і здабыць скарбы Майя.
Халоднае надвор’е і дождж, якія былі напярэдадні, не перашкодзілі дзіцячай малітве і жаданню адправіцца ў падарожжа.
У лесе на паляне Апачаў дзяцей сустрэлі Лена «Мора па Калена» і Каця «Асліная Галава», якія паведамілі дзецям вялікую тайну аб легендарных скарбах Майя. Так дзеці вырушылі ў нялёгкі шлях да каштоўнасцяў.
Праз конкурсы і спаборніцтвы з канкуруючым племем дзеці ўсё ж дасягнулі запаветнай мэты.
Паводле svjazep.org

Фота svjazep.org
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.