Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грэка-Каталіцкая Царква


Расклад перадкалядных рэкалекцый у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска
19.12.2014 14:04

Прапануем вашай увазе расклад рэкалекцый, якія пройдуць у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска перад Божым Нараджэннем.

 
«Рабіць нейкія вынікі яшчэ зарана»: архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў пытанне аб кананізацыі Францішка Скарыны
10.12.2014 12:25

Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў рэакцыю Грэка-Каталіцкай Царквы адносна пытання аб кананізацыі Францішка Скарыны.

 
Дзеці з прытулку сустрэлі св. Мікалая ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску
10.12.2014 11:39

6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, гэтае свята па традыцыі адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.

 
Грэка-католікаў запрашаюць на ўрачыстую службу 25 снежня ў гомельскім касцёле
10.12.2014 10:37

Грэка-каталіцкі прыход Трох свяціцеляў запрашае вернікаў на Боскую Літургію 14 снежня (нядзеля), а таксама на святочную службу на Раство Хрыстова 25 снежня. Літургіі пройдуць у катэхетычнай зале на першым паверсе касцёла Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, пачатак у 16.30.

 
У Рыме будуць маліцца за грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча
20.11.2014 14:30

7 снежня ў святыні св. Антонія пры рымскай калегіі «Russicum» пройдзе ўрачыстая літургія, якую ўзначаліць арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек: Папа пажадаў грэка-католікам Беларусі асэнсаваць сваю спадчыну
19.11.2014 19:55

Папа Францішак пажадаў беларускім грэка-католікам, каб «з адвагай асэнсавалі спадчыну мінулых дзесяцігоддзяў». Кароткая размова Апостальскага візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека са Святым Айцом адбылася пасля агульнай аўдыенцыі 19 лістапада.

 
Свята для дзяцей з прытулку зладзілі ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску
22.10.2014 11:15

18 кастрычніка у грэка-каталіцкім Душпастырскім цэнтры Праведнага Язэпа ў Мінску адбылася незвычайная акцыя пад назвай «Чытаць — гэта смачна». Удзельнікамі свята сталі дзеці з Сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Ленінскага раёна г. Мінска.

 
Сустрэча «Школа нараджэння» прайшла ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску
01.10.2014 11:19

27 верасня ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску ў рамках грэка-каталіцкага душпастырства сем’яў адбылася аднадзённая сустрэча для маладых сем’яў і сужэнстваў «Школа нараджэння».

 
Дапаможны біскуп Прэшаўскай архіепархіі Мілан Лях: «Я глыбока салідарны з Грэка-Каталіцкай Царквой у Беларусі»
25.09.2014 14:23

31 жніўня ў Друі адзначалася 100-годдзе з дня нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел і дапаможны біскуп Прэшаўскай архіепархіі (Славакія) Мілан Лях. Прадстаўляем інтэрв’ю svjazep.org з грэка-каталіцкім іерархам.

 
Ілюстраваная гісторыя «Краіна Беларусь» будзе перададзена Святому Айцу
03.09.2014 14:27

Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў Апостальскаму Нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроцці англійскую версію сваёй вядомай кнігі, iлюстраванай гісторыі “Краіна Беларусь” (“This country called Belarus”, аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч), як падарунак для Папы Францішка.

 
Пульс хрысціянскай Беларусі: успаміны ўдзельніка пілігрымкі Віцебск – Полацк
12.08.2014 16:18

З 9 па 13 ліпеня 2014 г. праходзіла юбілейная ХХ грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк. Пілігрымы ішлі традыцыйным шляхам — ад месца забойства ў Віцебску грэка-каталіцкага  архіепіскапа Полацкага святамучаніка Язафата да месца забойства пяці манахаў базыльянаў у Полацку. Сваімі ўспамінамі пра пілігрымку падзяліўся адзін з яе ўдзельнікаў:

 
Пры грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку прайшоў летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця
25.07.2014 15:09

У Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата з 14 па 20 ліпеня 2014 г. прайшоў летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Летнік быў арганізаваны Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая.

 
У Полацку адбыліся ўрачыстасці завяршэння ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск – Полацк 2014»
14.07.2014 12:53

13 ліпеня 2014 г. у Полацку пры грэка-каталіцкім храме св. Параскевы Полацкай адбыліся ўрачыстасці завяршэння ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк. Акрамя сотні пілігрымаў, якія прайшлі пешшу шлях з Віцебска ў Полацк, у нядзелю на свята прыбылі групы вернікаў з Мінска, Баранавіч, Івацэвіч.

 
Апостальскі Нунцый да грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск-Полацк»: «Мужна і адважна ідзіце ў радаснай надзеі!»
10.07.2014 17:53

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці накіраваў да ўдзельнікаў ХХ грэка-каталіцкай пілігрымкі «Віцебск – Полацк» сардэчныя пажаданні і арцыпастырскае благаслаўленне.

 
Архімандрыт Сяргей Гаек наведаў у Ерузаліме праваслаўны сабор Святой Тройцы
27.06.2014 13:51

26 чэрвеня ў праграме Агульнабеларускай пілігрымкі на Cвятую Зямлю беларускія пілігрымы наведалі горад Ерузалем, прайшліся з малітвай Крыжовай Дарогай і маліліся ў святыні Уваскрасення (Гроба) Пана. Раніцу гэтага дня візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек выкарыстаў на малітву ў рускім праваслаўным саборы Святой Тройцы, які належыць Рускай Духоўнай Місіі ў Ерузаліме.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 Наступная > Апошняя >>

Старонка 6 з 8
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.