«Рабіць нейкія вынікі яшчэ зарана»: архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў пытанне аб кананізацыі Францішка Скарыны |
Грэка-Каталіцкая Царква |
10.12.2014 12:25 |
Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек пракаментаваў рэакцыю Грэка-Каталіцкай Царквы адносна пытання аб кананізацыі Францішка Скарыны. Як адзначыў Апостальскі візітатар у інтэрв’ю беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, у складзе грамадскага камітэту, які звярнуўся да ГКЦ з прапановай кананізаваць першадрукара, працуе шмат гісторыкаў. «Сёння зарана казаць аб тым, наколькі жыццё і справы Скарыны наогул дазваляюць распачаць яго кананічны працэс. Таму зараз мы знаходзімся на этапе асэнсавання яго біяграфіі, і тут ёсць пэўныя пытанні, на якія мы пакуль не ведаем, як адказаць», — заключыў Апостальскі візітатар. (IL) |