Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сустрэча «Школа нараджэння» прайшла ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску |
Грэка-Каталіцкая Царква |
01.10.2014 11:19 |
27 верасня ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску ў рамках грэка-каталіцкага душпастырства сем’яў адбылася аднадзённая сустрэча для маладых сем’яў і сужэнстваў «Школа нараджэння». Мэтай сустрэчы была дапамога маладым сем’ям і сужэнствам у вырашэнні практычных пытанняў, звязаных з бацькоўствам. Таму для сустрэчы былі выбраны такія тэмы, як "«Практычныя парады падчас цяжарнасці», «Роды», «Грудное гадаванне», «Догляд за немаўлятам». Паводле svjazep.org (AG) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.