Пры грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку прайшоў летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця |
Грэка-Каталіцкая Царква |
25.07.2014 15:09 |
У Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата з 14 па 20 ліпеня 2014 г. прайшоў летнік для людзей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Летнік быў арганізаваны Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая. Праграма была цікавай і разнастайнай. Акрамя штодзённай Боскай Літургіі ў мясцовай грэка-каталіцкай царкве св. Параскевы Полацкай і супольных малітваў, моладзь мела магчымасць прыняць удзел у забаўляльных мерапрыемствах, у тым ліку паходзе на возера, рэчку, экскурсіі па горадзе, а таксама ў вывучэнні Бібліі праз тэатральныя пастановы. (AG) Больш фота на svjazep.org
|